Знайсці
15.02.2024 / 16:02РусŁacБел

Вярхоўны суд Расіі адхіліў пазоў Надзеждзіна

Гэта адзін з двух пазоваў, якія Барыс Надзеждзін накіраваў у Вярхоўны суд пасля адмовы ЦВК зарэгістраваць яго кандыдатам у прэзідэнты. Ён мае намер звярнуцца і ў Канстытуцыйны суд. У Цэнтрвыбаркаме лічаць прэтэнзіі беспадстаўнымі.

Барыс Надзеждзін. Фота: Васілій Палонскі

Вярхоўны суд Расіі адхіліў адміністрацыйны пазоў Барыса Надзеждзіна. Пра гэта паведаміў Надзеждзін у сваім тэлеграм-канале, піша РБК.

Надзеждзін аспрэчвае патрабаванне Цэнтрвыбаркама да працэсу збору подпісаў для вылучэння кандыдатам на пасаду прэзідэнта. ЦВК патрабуе, каб зборшчыкі подпісаў былі зарэгістраваныя ў рэгіёне прапіскі падпісантаў, а подпісы, якія супярэчаць гэтаму правілу, прызнаюцца несапраўднымі.

«Гэта значыць, ЦВК кажа, што збіраць подпісы ў хабараўчан, якія пражываюць, напрыклад, у Маскве, можа толькі зборшчык, зарэгістраваны ў Хабараўскам краі», — растлумачыў Надзеждзін.

Ён падкрэсліў, што закон не забараняе расейцам жыць у любым пункце краіны і ставіць свае подпісы за кандыдатаў там, дзе ён пажадае. Палітык дадаў, што пасля адхілення пазову Вярхоўным судом мае намер звярнуцца ў Канстытуцыйны суд.

Прэзідэнцкія выбары ў Расіі пройдуць 15-17 сакавіка. У выбарчых бюлетэнях будуць чатыры прозвішчы: Уладзіміра Пуціна, Леаніда Слуцкага ад ЛДПБ, Мікалая Харытонава (КПРФ) і Уладзіслава Даванкова («Новыя людзі»).

Чытайце таксама:

Нечаканы сюрпрыз. Пуцін адмовіўся ўдзельнічаць у тэледэбатах

Кандыдат у прэзідэнты Расіі Даванкоў разлічвае на супрацоўніцтва з незарэгістраваным Надзеждзіным

Цэнтрвыбаркам Расіі паказаў, як будзе выглядаць выбарчы бюлетэнь. Кідаецца ў вочы адна дэталь 

Надзеждзіна не зарэгістравалі кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах у Расіі

«Каб не зрабіўся расійскай Ціханоўскай». Адміністрацыя прэзідэнта Расіі рэкамендавала не дапускаць Надзеждзіна да выбараў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031