Знайсці
15.02.2024 / 15:153РусŁacБел

74-гадоваму пенсіянеру прызначылі 15 сутак арышту за лайкі ў «Аднакласніках» пад пастамі пра Ціханоўскую

Жыхара Мікашэвічаў Анатоля Прышчыка затрымалі 12 лютага. Паводле сваякоў, затрыманне было жорсткім: «з чорнага буса выскачылі 15 амбалаў са зброяй, кінулі 74-х гадовага дзядульку тварам аб зямлю».

Па інфармацыі берасцейскіх праваабаронцаў, 15 студзеня лунінецкая суддзя Вікторыя Жук прызначыла 15 сутак арышту Анатолю. Падставай сталі колішнія лайкі ў «Аднакласніках» пад інфармацыяй пра Святлану Ціханоўскую. 

Сам Прышчык на судзе казаў, што не помніў пра тыя лайкі. І звяртаў увагу на свой стан здароўя. У 2022 годзе яму аперыравалі лёгкае — у яго выявілі анкалогію, ён мае праблемы з сэрцам. 

Тым не менш, яго пакаралі па ч.2 арт.19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). 

Анатоль Прышчык быў сябрам партыі БСДП (Грамада), неаднаразова зʼяўляўся назіральнікам на выбарах.

Чытайце таксама:

Пятрухін: Не разумею, чаму Каардынацыйная рада кажа ад майго імя. Гендарныя пытанні — распіл грошай

Супрацоўніка віцебскага аблвыканкама судзяць за «агентурную дзейнасць» на карысць Украіны

Палітвязень Сцяпан Латыпаў захварэў на цынгу

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
24
0
Партызан/адказаць/
15.02.2024
Дзядульку тварам у зямлю. Расейская фашыская акупацыя патрабуе такога адказа каб вокны ў нiх зазвiнелi.
0
Ганьба канешне/адказаць/
15.02.2024
Давайце ужо "на Украiну". ваяваць, а не "ваяваць" супраць мiрных дзядулек, там ужо вас навучаць любiць свой народ, ваш фiнал вас зачакаўся, расейскiя падсцiлкi.
0
Ёсік/адказаць/
15.02.2024
Вока за вока - бацькі сённяшніх слУжак лукашэнкі павінны адказваць за сваіх дзетак амапаўцаў, суддзяў, пракурораў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031