Знайсці
14.02.2024 / 15:435РусŁacБел

У Кіеве адмянілі квіз аб украінскай і беларускай культуры. Прычына ў негатыўнай рэакцыі ў сацсетках

Сродкі, сабраныя на віктарыне, збіраліся адправіць на патрэбы палка Каліноўскага.

Кіеўская культурная пляцоўка Squat17b адмяніла квіз пра гісторыю Украіны і Беларусі, арганізаваны беларускімі актывістамі. Гэта адбылося праз суткі пасля анонсу мерапрыемства, піша «Медыязона».

«Давайте разом зануримося у мовний, культурний, історичний та музичний контекст наших країн», — было сказана на афішы.

У каментарах пад допісам з анонсам квіза людзі пыталіся: «Я перепрошую, а з території Білорусі вже перестали ракети летіти, щоб такі події робити?», «А наступний з росіянами буде?», «А коли день російської мови святкувати будемо, а? Чи ви забули звідки прийшли орки в Бучу, Ірпінь, Гостомель тощо?».

«Нам шкода, що, здавалось би, конструктивний намір створив привід для конфлікту та травмував найдорожчих нам людей. Вибачте, будь ласка», — напісалі ўладальнікі прасторы.

Чытайце таксама:

«Негатыўнае стаўленне да беларусаў з боку ўкраінцаў — праз неразуменне, што адбываецца ўнутры Беларусі» — былы ўкраінскі пасол

Беларускую палітыку ва Украіне фармуе дарадца без палітычнай адказнасці — украінскі палітолаг

«Родная мова — мова майго роду і маёй краіны». Ці можа ў чалавека быць роднай тая мова, на якой ён не размаўляе?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
6
1
Oppetal/адказаць/
14.02.2024
Альбо варожая ботафэрма, албо пераапранутыя камсамольцы (па паводзінах). Хутчэй за ўсё другое
6
Беларус/адказаць/
14.02.2024
Скоты
3
бабруйчанін/адказаць/
15.02.2024
Дурням тлумачыць раіць ..час губляць І да 24 Лютага і да 2020.Кропка ...пасля " паустання масс19 года" абрання персанажа сєріала ..
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера