Знайсці
14.02.2024 / 14:512РусŁacБел

ЦАХАЛ сцвярджае, што знайшоў закінутую схованку лідара ХАМАС у сектары Газа ВІДЭА

Ях'я Сінвар жыў у тунэлі пад горадам Хан-Юніс у сектары Газа разам са сваёй сям'ёй і баевікамі ХАМАС, паведаміў афіцыйны прадстаўнік ізраільскай арміі Даніэль Хагары.

ЦАХАЛ апублікаваў відэа, на якім, як сцвярджаецца, захаваны Сінвар і некаторыя яго сваякі, якія ідуць углыб тунэля. Паводле паведамлення, відэа было запісана камерай назірання ў адным з тунэляў ХАМАС 10 кастрычніка. Невядома, дзе сёння знаходзіцца Сінвар. Калі відэазапіс сапраўдны, гэта будуць першыя яго выявы з пачатку вайны, піша Bild.

Яшчэ адно відэа было апублікавана войскам з аглядам прытулку. На ім ізраільскі салдат паказвае пакой, у якім жыў Сінвар, а таксама сейф з банкнотамі ў ізраільскай і амерыканскай валюце.

У падземным комплексе таксама былі знойдзены прыбіральні і душавыя, кухня, дзе доўгі час захоўваліся запасы ежы, а таксама пакой для целаахоўнікаў са зброяй і боепрыпасамі, заявілі ў войску.

Чытайце таксама:

Палесціна назвала Расію апорай у сваёй барацьбе

Ізраіль пачаў маштабную аперацыю ў Рафаху. У горадзе хаваюцца паўтара мільёна чалавек

Ізраіль знайшоў камандны пункт ХАМАС у тунэлі пад штаб-кватэрай ААН

Сястра лідара ХАМАС прайшла курс лячэння ў ізраільскай бальніцы

МЗС РФ здзекліва пажартавала, што Ізраіль не можа вярнуць закладнікаў з сектара Газа — у адрозненне ад музыкаў «Бі-2»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
2
бабруйчанін/адказаць/
14.02.2024
Візіткі " яраша правага сектара" ні знайшлі???
0
Влад/адказаць/
14.02.2024
На очереди биолаборатории ХАМАСа? :-)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031