Знайсці
13.02.2024 / 22:248РусŁacБел

У Маскве памерла мастацтвазнаўца, якую кахаў Караткевіч. Яна пакінула дарагую калекцыю ў спадчыну Пуціну

У Маскве памерла мастацтвазнаўца і ўдава мастака ды калекцыянера жывапісу Элія Бялюціна Ніна Молева, паведамляе «Агентство». Жанчыне было 97 гадоў, і сярод іншага яна мае дачыненне да беларускай літаратуры.

Ніна Молева была выкладчыцай Вышэйшых літаратурных курсаў у Маскве ў канцы 1950-х гадоў, калі там вучыўся тады яшчэ малады беларускі пісьменнік Уладзімір Караткевіч. Яна стала прататыпам Ірыны Горавай, гераіні рамана «Леаніды не вернуцца зямлі», у якую быў закаханы галоўны герой. 

Як у рамане, так і ў рэальнасці Молева была замужам — за мастаком Эліем Бялюціным. «Рамансаванне» з ёй, прызнаваўся Караткевіч сябру Уладзіміру Калесніку, было платанічным.

І тым не менш ён — рамантык! — усур’ёз збіраўся зарабіць да лета 1960-га 200 тысяч рублёў (гэта ў часы, калі настаўнік зарабляў 700 за месяц) на кінасцэнарыях і п’есах, купіць пад Масквой дамок і машыну, каб Ніна, сышоўшы ад мужа да яго, не стала жыць горш.

Аднак Молева, вядома, не кінула Бялюціна і зручную кватэру на плошчы Маякоўскага. У Караткевічу ж яна бачыла правінцыяла, які «да мяне прыйшоў яшчэ не сфармаваным чалавекам… многае з таго, што я гаварыла, літаральна пераварочвала штосьці ў яго душы». 

Усё ж такі Караткевіч да канца жыцця сябраваў з ёй, купляў і дарыў карціны. А ў 2015 годзе Молева завяшчала сваю і нябожчыка мужа калекцыі карцін… Уладзіміру Пуціну. Ёсць у той калекцыі, пэўна, і карціны, падораныя Караткевічам. 

Праўда, спачатку Молева хацела завяшчаць калекцыі дзяржаве. Аднак, як яна сама расказвала ў 2015 годзе «Маскоўскаму камсамольцу», пры афармленні завяшчання ёй патлумачылі, што яна можа пазначыць спадчыннікам толькі фізічную асобу ці ўстанову. Так у завяшчанні, паводле словаў Молевай, і з'явілася прозвішча Пуціна.

Па расказах Молевай, калекцыю тую пачаў збіраць яшчэ дзед яе мужа Іван Грынёў, у 1870-х гадах, а пасля яна ўжо пераходзіла ў спадчыну. Бялюцін памёр у 2012 годзе, і Молева стала захавальніцай калекцыі пасля таго. Сцвярджалася, што ў яе складзе ёсць работы Рубенса, Рэмбранта, Тыцыяна, Ван Дэйка, Эль Грэка, Леанарда Да Вінчы і іншых класічных мастакоў.

Ацэнкі кошту калекцыі розныя: ад 2 мільярдаў да «некалькіх дзесяткаў ці сотняў мільёнаў даляраў».

Зрэшты, не ўсе эксперты лічаць, што калекцыя Молевай уяўляе вялікую каштоўнасць. Так, былая загадчыца аддзела жывапісу Траццякоўскай галерэі Ларыса Кашчук сцвярджала, што бачыла ў калекцыі копію «Партрэта невядомай дамы» Ван Дэйка, і пісала, што ў кватэры Бялюціна маглі быць і іншыя неарыгінальныя работы.

Захавальніца ж калекцыі італьянскага жывапісу Дзяржаўнага музея выяўленчых мастацтваў імя Пушкіна Вікторыя Маркава і ўвогуле казала, што «ў калекцыі не аказалася практычна ні аднаго з заяўленых уладальнікамі… гучных імёнаў, а многія творы наогул не адпавядаюць музейнаму ўзроўню і не ўяўляюць ніякай гістарычнай і музейнай каштоўнасці».

Чытайце таксама:

Памерла Алена Сафронава

Памёр Андрэй Бусень

Памёр Міхаіл Фейман

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
37
Ха-ха
8
Ого
6
Сумна
1
Абуральна
6
1
Gorliwy Litwin/адказаць/
14.02.2024
https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%9C%D0%BE%D0%BB%D0%B5%D0%B2%D0%B0,_%D0%9D%D0%B8%D0%BD%D0%B0_%D0%9C%D0%B8%D1%85%D0%B0%D0%B9%D0%BB%D0%BE%D0%B2%D0%BD%D0%B0 ну як было Караткевічу не захапіцца такой руска-савецкай жанчынай?! нябось не якая небудзь ганарыстая пшэчка. У спадарыне Ніне ўся магутнасць Русі, усіх колераў і масцей, - царскай і чэкісцкай, белай і фіялетавай! Гэтая пераемнасць паміж царызмам і сталінізмам вельмі цэніцца ўва ўсіх кутках шматколернай Русі, ад Брэста да Ўладзівастока!
4
Антон/адказаць/
14.02.2024
Gorliwy Litwin , лично дело каждого кому что дарить. И как распоряжаться подарками. А если-б эти картины оказались не в России, а в другой стране? Тоже козью рожу сделал бы? Нормальным людям эти бантустанские страдания не понять.
2
Марья/адказаць/
14.02.2024
Gorliwy Litwin, жаба душит лицьвинско-сьвядомого?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера