Знайсці
13.02.2024 / 20:0810РусŁacБел

У маладой фітнэс-трэнеркі здарыўся сардэчны прыступ — больш за год яна не ўстае з ложка

Уладальніца дзвюх фітнэс-студый і мама маленькага сына ў цяжкім стане.

Фота: sky_fit.by / Instagram

Лізавеце Ючко 27 гадоў, некалькі гадоў таму яна адкрыла ў Мінску студыю фітнэса і расцяжкі Sky Fit. Справы ў дзяўчыны пайшлі добра, і хутка яна здолела адкрыць філіял студыі, а таксама наняць новых трэнерак. Акрамя студыі, Лізавета спрабавала развіваць свой блог: выкладала фота з трэніровак, расказвала пра правільнае харчаванне і эфектыўныя практыкаванні. 

У чэрвені 2022-га ў Лізаветы і яе мужа нарадзіўся сын Давід. Выглядае, што спачатку ўсё было добра: дзяўчына пісала ў інстаграме, што «мацярынства — гэта нялёгка і не кожны можа стаць маці, але гэта зусім іншая любоў і шчасце». А потым Лізавета раптам знікла з сацсетак.

Фота: lizavolodko / Instagram

30 лістапада 2022-га падчас непрыемнай размовы па тэлефоне ў дзяўчыны здарыўся сардэчны прыступ, і пасля гэтага сэрца Лізаветы спынілася. Дзяўчына ў выніку выжыла, але яе мозг пэўны час не атрымліваў кіслароду, з-за чаго быў моцна пашкоджаны — дактары ахарактарызавалі гэта як «анаксічнае пашкоджанне галаўнога мозгу і постгіпаксічная энцэфалапатыя цяжкай ступені». 

На сёння Лізавета знаходзіцца ў стане малой прытомнасці — так называюць стан, калі чалавек праяўляе толькі асобныя прыкметы таго, што ён пазнае сябе ці людзей навокал. Дзяўчына праходзіла рэабілітацыю ў Беларусі, але ў снежні 2023-га трапіла на лячэнне ў Клініку інстытута мозгу ў Екацерынбурзе, і тая рэабілітацыя, як пішуць у яе сацсетках, прынесла станоўчы вынік.

Цяпер Лізавеце збіраюць сродкі на рэабілітацыю ў расійскай клініцы «Тры сястры». Мінімальная праграма лячэння займае два месяцы, кошт месяца лячэння — 14 тысяч даляраў. Сваякі Лізы спадзяюцца, што дзяўчына зможа цалкам выйсці ў прытомнасць, самастойна прымаць ежу і мінімальна сябе абслугоўваць.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Памятаеце, як у Барысаве сабакі «запусцілі» аўто? Вось што магло быць прычынай здарэння

Траўмаванага беларуса знялі са скалы амаль на самым краі свету

Беларус вёз з Літвы незвычайную гарбату і зараз можа сесці на сем гадоў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
6
Сумна
109
Абуральна
7
14.02.2024
Максим Дизайнер,ты хворы на галаву. Якія яшчэ нацыкі? Якія яшчэ рускія?
Ідзі на свае лукашыцкія і мардоўскія памыйніцы
14.02.2024
Лекаванне ў рашыстах? НН вы сур’ёзна?
0
Максим Дизайнер/адказаць/
15.02.2024
No

Так пляхии русские же лечат, а надо, чтобы хорошие итальянца или гишпанцы в 5 раз дороже. Не, здоровый?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера