Знайсці
13.02.2024 / 16:194РусŁacБел

Палесціна назвала Расію апорай у сваёй барацьбе

Рамала (сталіца Палесціны) назвала Маскву сваім «шчырым сябрам і прыхільнікам» і выказала шкадаванне, што ХАМАС вырашыў не звяртацца да Масквы за пасярэдніцтвам у канфлікце з Ізраілем.

Рамала. Фота: Evelyn Hockstein / Pool Photo via AP

Адносіны паміж Расіяй і Палесцінай носяць стратэгічны характар, і Рамала лічыць Маскву апорай у сваёй барацьбе за існаванне, заявіў РБК дырэктар палітычнага дэпартамента Арганізацыі вызвалення Палесціны (ААП) Анвар Абдулхадзі.

«Мы лічым нашых расейскіх сяброў рэальнай апорай нашай барацьбы», — распавёў палітык у кулуарах XIII блізкаўсходняй канферэнцыі дыскусійнага клуба «Валдай». Расійскі і палесцінскі лідары праводзяць рэгулярныя тэлефонныя размовы.

Абдулхадзі адзначыў, што Масква падтрымлівае палесцінцаў «у любой сітуацыі» і яе пасярэдніцтва ва ўрэгуляванні канфлікту ў сектары Газа было б вельмі эфектыўна. Аднак ХАМАС, які кантралюе эксклаў, палічыў за лепшае звярнуцца па дапамогу да Катара. «Мы ў сваю чаргу лічым, што Расія — наш шчыры сябар і прыхільнік і ўскладаем вялікія надзеі», — заявіў кіраўнік палітдэпартамента ААП, якая кантралюе Заходні бераг ракі Іардан.

Палітык таксама дапусціў, што ў «самай агляднай будучыні» можа адбыцца візіт у Маскву прэзідэнта Палесціны Махмуда Абаса, які планаваўся яшчэ ўвосень 2023 года, але быў перанесены. «Паводле маіх ацэнак, цягам некалькіх тыдняў», — заявіў ён.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
2
Василий/адказаць/
13.02.2024
Американцам лучше поддержать Украину… иначе им же будет хуже
4
Васіль /адказаць/
13.02.2024
Няма ніякай "палесціны", гэты выдумка лубянкі.
4
Фэйспалм/адказаць/
13.02.2024
Во, вам абы языком ляпнуць ці вы ўважліва чытаць развучылісь? Якое дачыненне тэрыторыя Заходняга берага ракі Іардан пад кіраўніцтвам Абаса мае да ХАМАС?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031