Знайсці
12.02.2024 / 19:1811РусŁacБел

Расійскіх хакеістаў, якія кінулі на лёд уручаныя Баскавым прызы, прымусілі прабачацца

Хакеісты расійскай юніёрскай зборнай (U-18) прынеслі публічныя прабачэнні за інцыдэнт, які здарыўся пасля суботняга матчу ў Мінску, патлумачыўшы свае эмоцыі. У сваёй заяве яны патлумачылі свой учынак эмоцыямі з-за спрэчных, на іх думку, судзейскіх рашэнняў па ходзе гульні.

Скрыншот з відэа

«Мы шкадуем, калі нашы дзеянні з узнагародамі на цырымоніі пасля заканчэння матчу супраць зборнай Беларусі на Кубку будучыні маглі быць расцэненыя як непаважлівыя», — гаворыцца ў пакаяннай заяве гульцоў.

Заадно яны адзначылі, што цэняць магчымасць спаборнічаць на міжнародным узроўні супраць зборных Беларусі і Казахстана, а таксама пахвалілі ўмовы, якія Беларуская хакейная федэрацыя стварыла для камандаў.

Раней у Федэрацыі хакея Расіі асудзілі паводзіны хакеістаў і расказалі, што вывучаюць усе абставіны, якія прывялі да рашэння спартоўцаў пакінуць на лёдзе прызы, якія ўручаў, дарэчы, адыёзны Дзмітрый Баскаў, колішні старшыня Федэрацыі хакею Беларусі, а цяпер «сенатар». 

Нагадаем, што моладзевы турнір па хакеі «Кубак будучыні» праходзіў на мінскай «Чыжоўка-Арэне» з 7 па 10 лютага. У фінале беларуская моладзевая зборная (U-20) у авертайме перамагла расіян з лікам 6:5. Расіяне былі незадаволеныя і пасля матчу зладзілі дэмарш. Капітан каманды Ягор Сурын пакінуў на лёдзе камандны прыз за другое месца, тое ж зрабілі са сваімі індывідуальнымі ўзнагародамі брамнік Пётр Андрэянаў і нападаючы Вадзім Дудараў.

Чытайце таксама:

Баскаў пракаментаваў скандал на хакейным «Кубку будучыні» ў Мінску

На моладзевым хакейным турніры ў Мінску расейцы абразіліся паразе ад беларусаў і ўчынілі дэмарш

У Мінску заўзятара затрымалі за «пікетаванне» на выхадзе з хакейнага матчу

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
4
Ха-ха
40
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
4
2
чукча/адказаць/
12.02.2024
01, испугались же! Басков показал актуальные видео и пацаны поняли, что Окрестина это не Владимирский централ, где как поют расейския розенбаумы, просто "небо в клеточку", а здесь можно лишиться девственности, здоровья и жизни ни за что. Это им надо? Они же кацапы...
1
Джек Блэк/адказаць/
13.02.2024
Фактом извинения ни разу не удивлён.Как по мне,так надо было ещё отмудохать в раздевалке,чтобы борзометр отключился и вата из голов повылазила.
0
Сымон/адказаць/
14.02.2024
Джек Блэк, я не разумею вашай злараднасці. У мяне няма ні кроплі павагі да гапаты з яраслаўскага "ЛОКО". Але адначасова было вельмі прыемна тое, што яна публічна прынізіла баскава, на руках якога кроў Ромы Бандарэнкі, з баскаўскімі таннымі салатніцамі, а таксама чырвона-зяленых хакеістаў, галоўная задача якіх - задавальняць адчуванне ўласнай велічы ўзурапатара, дзяля чаго ён не шкадуе бюджэтных грошаў.
Варта разумець, што любы публічны жабагадзюкінг - гэта добра. А калі гэты жабагадзюкінг разбурае г.з. "российско-белорусское братство" - гэта проста выдатна
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930