Знайсці
11.02.2024 / 23:392РусŁacБел

Новы намеснік начальніка Генштаба УСУ быў камандзірам легендарнага «лятучага БМП» у Марыупалі

Відэа, дзе БМП 72-й брыгады прарывае барыкаду прыхільнікаў «рускага свету» ў Марыупалі ў 2014 годзе, шырока разышлося па сацсетках як сімвал супраціву ўкраінцаў.

Скрыншот відэа

Камандзірам таго «лятучага БМП» быў Міхаіл Драпаты, якога цяпер паставілі намеснікам начальніка Генштаба УСУ.

Пра гэта паведаміла «Дзеркало тижня» са спасылкай на вайсковага журналіста, падпалкоўніка УСУ Рамана Тураўца.

Праз тры месяцы пасля таго Міхаіл Драпаты ўзяў на сябе адказнасць за вывад падраздзяленняў з раёна Ізварына і Чырвонапартызанска на Луганшчыне.

У 2021 годзе Міхаіл Драпаты стаў найлепшым выпускніком аператыўна-стратэгічнага ўзроўню падрыхтоўкі ўпраўлення Нацыянальнага ўніверсітэта абароны Украіны, атрымаўшы пераходны меч каралевы Вялікабрытаніі.

Чытайце таксама:

Новы камандуючы тэрабаронай Украіны кіраваў унутранымі войскамі пры разгоне Майдана

Сяргей Наеў даведаўся пра сваё звальненне з пасады камандуючага Абʼяднанымі сіламі УСУ са СМІ

Зяленскі прызначыў камандуючага Сухапутнымі войскамі УСУ замест Сырскага

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
23
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
1
Падзяка ад Расеі прыхільнікам «рускага свету» /адказаць/
12.02.2024
Расея аддзячыла прыхільнікам «рускага свету» ў Марыупалі ў 2022: спаліла жыўцом у палаючых кватэрах. Забіта па розных ацэнках прыблізна 100 тысяч жыхароў Марыюпалю.
0
Янка/адказаць/
12.02.2024
Падзяка ад Расеі прыхільнікам «рускага свету» ,насамрэч яна аддзячыла ня толькі марыўпальскім ждунам, але і ўсім астатнім. Мужчынскае насельніцтва "ЛДНР" з самага пачатку "СВО" было адпраўлена на мяса, калі чмабілізацыі ў самой Расеі яшчэ ні было.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031