Знайсці
11.02.2024 / 20:1719РусŁacБел

Заходнія палітыкі адрэагавалі на словы Трампа пра адмову абараняць ад Расіі

Высокапастаўленыя заходнія чыноўнікі раскрытыкавалі былога прэзідэнта ЗША Дональда Трампа пасля яго слоў, што ЗША могуць не абараніць саюзнікаў па NATO, якія недастаткова выдаткоўваюць на абарону, ад патэнцыйнага расійскага ўварвання, піша Reuters.

Фота: AP Photo/Rebecca Blackwell

«Любое дапушчэнне аб тым, што хаўруснікі не будуць абараняць адзін аднаго, падрывае ўсю нашу бяспеку, уключаючы бяспеку ЗША, і падвяргае амерыканскіх і еўрапейскіх салдат падвышанай рызыцы», — заявіў генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг у пісьмовай заяве.

«Любы напад на NATO будзе сустрэты адзіным і рашучым адказам», — дадаў ён, рэагуючы на выказванні Трампа.

Міністр абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш таксама выказаўся.

«Дэвіз НАТА «адзін за ўсіх, усе за аднаго» — гэта канкрэтнае абавязацельства. Падрыў даверу да краін-саюзнікаў азначае паслабленне ўсяго NATO», — напісаў ён у X.

Міністэрства замежных спраў Германіі размясціла паведамленне «адзін за ўсіх і ўсе за аднаго» з хэштэгам #StrongerTogether у сваім англамоўным акаўнце X пасля каментароў Трампа.

Прэзідэнт Рады ЕС Шарль Мішэль сказаў: «Безразважныя заявы аб бяспецы NATO і салідарнасці паводле артыкула 5 служаць толькі інтарэсам Пуціна».

Артыкул 5 дамовы NATO абвяшчае, што ўзброены напад на сябра Паўночнаатлантычнага саюза будзе разглядацца як напад на іх усіх, што прывядзе да калектыўнай самаабароны.

Нагадаем, Трамп на мітынгу ў Паўднёвай Караліне згадаў размову, якая адбылася ў час яго прэзідэнцтва з адным з лідараў краін NATO. Паводле яго слоў, лідар «адной вялікай краіны» прадставіў гіпатэтычную сітуацыю, у якой ён не выконвае свае фінансавыя абавязацельствы ў рамках НАТА (расходаваць на абаронныя патрэбы не менш за 2% ВУП) і падвяргаецца нападу з боку Масквы.

Як распавёў Трамп, гэты лідар пацікавіўся, ці прыйдуць ЗША на дапамогу ягонай краіне пры такім сцэнары, што заахвоціла яго даць яму адказ.

«Я сказаў: вы не заплацілі, вы пратэрмінавалі? — нібыта адказаў Трамп кіраўніку неназванай краіны. — Не, у такім выпадку я не буду вас абараняць, больш за тое, я буду заахвочваць іх рабіць усё, што ім захочацца. Вы павінны плаціць па сваіх рахунках».

Белы дом асудзіў такія каментары.

Чытайце таксама:

«Я не буду вас абараняць, буду заахвочваць Расію рабіць усё, што ім захочацца». Трамп згадаў старую размову з саюзнікамі па НАТА 

99% — за Трампа. Пасля пераканаўчай перамогі ў Невадзе экс-прэзідэнт ЗША ўшчыльную наблізіўся да паўторнага вылучэння

Справа аб забароне Трампу балатавацца — Вярхоўны суд схіляецца на бок экс-прэзідэнта

Канкурэнтка Трампа на праймерыз папрасіла Сакрэтную службу пра абарону з-за пагрозаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
17
Панылы сорам
4
Ха-ха
5
Ого
5
Сумна
4
Абуральна
20
1
ВІТАЛЬ/адказаць/
12.02.2024
Трамп багаты чалавек, грошы для яго значаць усё, а ў палітыцы тупаваты.
 І вось кажа - не заплаціў у поўнасьці, ня буду цябе бараніць, хай расея цябе забірае. 
Гэта напамінае што было пасьля 2-й сусьветнй вайны калі Сталін быў амэрыканскім саюзьнікат, тады казалі «дурны як амэраканец». Цяпер сытуацыя ў Амэрыцы лепшая, выглядае што  адзін Трамп яшчэ жыве ў сталінскія часы.
Ён можа быць кандыдатам на прэзыдэнта, але цяжка ўявіць каб яго амэрыкнцы выбралі, мае вельмі шмат багажу.
0
бабруйчанін/адказаць/
12.02.2024
ВІТАЛЬ, Ен і у бізьнісе тупаваты банкрут Семья пазбавіла яго " права подпісі" каб ні прас..бацткоускія сямейныя грошы І таму " паход у паліціку" гєта яго шанец пазбегнуць вязніцы ..
12.02.2024
Трамп хутка сядзе, і не ў прэзідэнцкае крэсла..
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031