Знайсці
11.02.2024 / 13:38РусŁacБел

Беларусь разам з Ленінградскай вобласцю запускаюць сваю IKEA

Ленінградская вобласць і Беларусь маюць намер сабраць былых пастаўшчыкоў IKEA пад новым брэндам. Стварэнне сумеснага з Беларуссю камерцыйнага ланцужка па вытворчасці і продажы мэблі, які заменіць шведскі брэнд IKEA, абмяркоўваў у Мінску губернатар Ленінградскай вобласці Аляксандр Драздзенка.

Кіраўнік расейскага рэгіёну наведаў мэблевы шоурум BYSPAN, дзе для яго правялі прэзентацыю ўзораў прадукцыі беларускіх мэблевых прадпрыемстваў.

«У Расеі і Беларусі ёсць рэальная магчымасць «сабраць» IKEA пад новым брэндам», — упэўнены Драздзенка.

Ён распавёў, што беларусы вырашылі адно з галоўных тэхналагічных пытанняў — поўнасцю замясцілі фурнітуру, «у тым ліку праз пастаўкі дружалюбных дзяржаў».

Паводле Драздзенка, раней вытворчасцям, якія працавалі «пад парасонам» IKEA не хапала кампетэнцый у лагістыцы і гандлі.

«Але зборка камерцыйнай сістэмы пачалася ўжо. Ленвобласть удзельнічае», — сказаў Драздзенка.

Чытайце таксама:

Ikea паскорыла зборку мэблі ўдвая дзякуючы сістэме Lego

З Беларусі сышла кампанія Novo Nordisk. Што цяпер будзе з пастаўкамі інсуліну?

Аўстрыйскі дрэваапрацоўчы холдынг Kronospan пазбавіўся ад свайго бізнэсу ў Беларусі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031