Знайсці
10.02.2024 / 20:44РусŁacБел

Жыхара Наваполацка арыштавалі за «экстрэмісцкія» падпіскі

Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 25 студзеня за «экстрэмізм у сацыяльнай сетцы» арыштавала на 7 сутак жыхара Наваполацка Віктара Яскевіча, піша «Віцебская вясна».

 У пратаколе, які паступіў у суд з мясцовага аддзела ўнутраных спраў, было запісана, што Віктар Яскевіч на сваёй персанальнай старонцы ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» меў спасылкі на групы: «Ябацькі наХ», «Belsat» і «Жыве Беларусь». 

На судовым паседжанні мужчына віны не прызнаў, сцвярджаючы, што інфармацыю экстрэмісцкага зместу на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» не размяшчаў.

Нягледзячы на гэта, суддзя Балаболава на падставе ч. 2 арт. 19.11 КаАП пастанавіла падвергнуць «правапарушальніка» адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе арышту тэрмінам на сем сутак.

Чытайце таксама:

Гомельскага актывіста Васіля Палякова асудзілі другі раз запар на 15 сутак

«На аблавах былі задзейнічаныя 174 следчыя». Праваабаронцы расказалі падрабязнасці пра студзеньскі хапун

Жыхара Віцебска арыштавалі ў Наваполацку на 28 сутак

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
11
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031