Знайсці
10.02.2024 / 19:4528РусŁacБел

Шольц і Байдэн разам пасмяяліся з інтэрв'ю Пуціна

Федэральны канцлер Германіі Олаф Шольц днямі наведаў ЗША, дзе сустрэўся з прэзідэнтам гэтай краіны Джо Байдэнам. Як піша аглядальнік Bild Герберт Баўэрнебель, Шольц і Байдэн абмеркавалі інтэрв'ю расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна амерыканскаму журналісту Такеру Карлсану і «паднялі яго на смех».

Пасля Олаф Шольц пракаментаваў размову Уладзіміра Пуціна з Такерам Карлсанам падчас прэс-канферэнцыі і назваў гэтае інтэрв'ю «смеху вартым».

«Цяпер мы бачылі інтэрв'ю расійскага прэзідэнта. Шчыра кажучы, там толькі высмейваюцца рэальныя дзеянні Расіі ва Украіне і расказваецца абсалютна абсурдная гісторыя пра прычыны гэтай вайны.

Ёсць цалкам ясная прычына. Гэта воля расійскага прэзідэнта і Расіі анексаваць частку Украіны. І любыя гісторыі, якія расказваюцца пра гэта, не мяняюць таго, што менавіта ў гэтым і ёсць мэта ягоных імперыялістычных намераў», — падкрэсліў нямецкі канцлер.

@nashaniva Прэзідэнт Манголіі прыгожа патроліў Пуціна #новости#путин#россия#интервью#беларускітыкток#пабеларуску#владимирпутин#монголия#мова♬ Trollge Phonk (Sped Up) - AMOGUS & KYÖ$TIMANE & BXRSXRK

Чытайце таксама:

«Мы адвялі войскі ад Мінска». Нечаканая агаворка Пуціна

Пуцін зблытаў Шушкевіча з Шухевічам

У размове з Карлсанам Пуцін паказаў сябе спецыялістам у гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай

Пуцін у інтэрв'ю Карлсану абвінаваціў Кіеў і Захад у пачатку цяперашняй вайны ва Украіне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
82
Панылы сорам
3
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3
0
Вахлаку/адказаць/
11.02.2024
Freddy , пагляджу і пасмяюся з цябе ў яго ўзросце, калі дажывеш
0
Жму нагу/адказаць/
11.02.2024
Кретинизм во всем мире , трамп прыдзе, парадак навядзе?
1
Freddy /адказаць/
11.02.2024
Федя,Во первых это заявление сделал представитель администрации байдена из департамента юстиции. Во вторых вы невероятные клоуны позвляете себе хамство по отношение к иному мнению и к Трампу в том числе. В третьих байден публичная фигура и смеяться над ним и критириковать наше право. Вы можете нарисовать его икону и молиться на него каждое утро, а для нас он самый плохой президент. И смеялись мы не над опеределением которое дали байдену, а над его неадекватной реакцией на это заявление. То что он старик с плохой паматью было видно в 2020 году.  
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера