Знайсці
10.02.2024 / 16:40РусŁacБел

«Неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці». Сітуацыю на рыбакансервавым камбінаце пракаментавала і Мінпрацы

У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны следам за мінскімі ўладамі таксама пракаментавалі сітуацыю з нявыплатай заробкаў на ТАА «Рыбакансервавы камбінат «Сталічны».

Аляксандр Семіч. Скрыншот з відэа: t.me/MintrudSocBelarus

Па словах дырэктара Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Аляксандра Семіча, кіраўнік гэтай арганізацыі «неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці».

«Часткова гэта прынесла свае вынікі: частка запазычанасці па заробках перад работнікамі ліквідаваная. Аднак мы разумеем, што праблема да гэтага часу не вырашана ў поўным аб'ёме.

У гэтай сувязі сітуацыя знаходзіцца пад пастаянным кантролем як Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы, так і іншых органаў кіравання, мясцовых выканаўчых органаў. Прымаюцца ўсе неабходныя меры, каб наймальнік выканаў усе свае абавязацельствы перад кожным работнікам па ліквідацыі запазычанасці па выплаце заробкаў», — заявіў ён.

Перад гэтым супрацоўнікі камбіната «Сталічны» запісалі зварот да Аляксандра Лукашэнкі, дзе наракалі, што пяць месяцаў не атрымлівалі заробку, а з 8 студзеня наогул знаходзяцца ў прастоі. Сітуацыю ўжо каментаваў старшыня Кастрычніцкага раёна Мінска Генадзь Любатынскі, які запэўніў, што «ў найбліжэйшы час рашыцца пытанне, каб у поўнай меры выплаціць людзям заробленыя грошы».

«Рыбакансервавы камбінат «Сталічны» — прыватнае прадпрыемства, якое з 2022 года арандуе вытворчыя плошчы і абсталяванне ў камунальнага прадпрыемства ААТ «Белрыба».

Чытайце таксама: 

Мінскія ўлады запэўніваюць, што трымаюць сітуацыю з заробкамі на рыбакамбінаце на кантролі

Работнікі мінскага рыбакансервавага камбіната не атрымліваюць пяць месяцаў заробак. Яны запісалі зварот да Лукашэнкі

Актывісткі «Руху маці — 328» сабралі больш за паўтысячы подпісаў за амністыю для закладчыкаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031