Знайсці
09.02.2024 / 23:374РусŁacБел

Лех Валэнса заявіў пра адчуванне віны, што Беларусь не ў НАТА

Былы лідар славутага польскага прафсаюза «Салідарнасць», а пасля першы некамуністычны прэзідэнт Польшчы, 80-гадовы Лех Валэнса днямі наведаў Вашынгтон для таго, каб сустрэцца з прадстаўнікамі палітычных колаў Амерыкі і падзяліцца думкамі пра тое, што адбываецца ў Еўропе і свеце, паведамляе «Голас Амерыкі». У сваім выступленні ён не забыўся і пра Беларусь.

Лех Валэнса. Фота: golosameriki.com

Звяртаючыся да кіраўнікоў краін — сябраў НАТА, былы польскі прэзідэнт прызнаўся, што

«адчувае пачуццё віны» за тое, што калі займаў вышэйшую дзяржаўную пасаду ў сваёй краіне, «не паспеў за сваю кадэнцыю дамагчыся пастановы аб уступленні Беларусі і Украіны ў НАТА», засяродзіўшыся толькі на сваёй роднай Польшчы.

«Расія насамрэч не любіла Польшчу нават больш, чым Украіну. І цяпер «наша месца» заняла Украіна. Мы павінны зрабіць усё магчымае, каб дапамагчы ўкраінцам. Гэта вельмі смелыя людзі. Яны змагаюцца за сваю і нашу свабоду. Расія была б радая нанесці ўдар па Амерыцы, але ў нейкім сэнсе гэтаму супрацьстаіць Украіна. І мы не павінны дазволіць сабе прайграць гэту сітуацыю.

Вы павінны працягваць аказваць вайсковую дапамогу, таму што яны страляюць адзін у аднаго. Аднак, яшчэ раз паўтару — выдзяляйце больш рэсурсаў на інфармацыйны супраціў», — падкрэсліў пры гэтым Лех Валенса.

Пры гэтым ён перакананы, што «думка пра тое, што Расія сёння безнадзейная — няправільная». На ягоную думку, «гістарычны вопыт паказвае, што адносіны паміж народамі мяняюцца».

«Першы доказ — мы (палякі) таксама ваявалі з Украінай. Стралялі адзін у аднаго. Паглядзіце, наколькі мы сябруем з Украінай сёння. Гэта можа адбыцца і з Расіяй, калі вы прыслухаецеся да маёй парады і прыслухайцеся да досведу «Салідарнасці».

Другі доказ — войны заўсёды былі і будуць. Дзве сусветныя вайны пачаліся ў Еўропе. А колькі рэвалюцый? Аднак паглядзіце, мы сёння прыбралі межы ў Еўропе. Кожны жыхар Еўропы можа працаваць у любой іншай еўрапейскай краіне. Наша пакаленне пачало гэты вялікі марш у гэтым кірунку. І Еўропа выраўнялася», — выказаў ён сваё меркаванне.

Пры гэтым праўда, будучы ўпэўнены, што Украіна гэтым разам зможа перамагчы, Валэнса ўсё ж лічыць, што «праз 20 гадоў Расія зноў падымецца і зноў нападзе».

Чытайце таксама:

Легендарны Лех Валэнса святкуе сёння 80-годдзе

«Вашы пакуты прынясуць плён» — Лех Валэнса звярнуўся да беларусаў

Лех Валэнса: Калі раней не было інтэрнэту, то выпіхванне з краіны мела сэнс. А цяпер можна з любога месца змагацца

Валэнса — беларусам: Дамагацца хлеба трэба праз барацьбу за свабоду, а не наадварот

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
21
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
1
1
Вольный/адказаць/
10.02.2024
Педерация должна быть разделена, и во всех частях должно быть внешнее управление лет на 50, как минимум, чтобы вымерли все "совкодрочеры", "можемповторители" и "великаястрана-тели". 
только так може появиться шанс сделать из этой говностраны - десяток нормальных.
1
Ерома/адказаць/
10.02.2024
[Рэд. выдалена]
2
Ерома/адказаць/
10.02.2024
Вольный, панюхаеце хвост дохлага скунса 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031