Знайсці
09.02.2024 / 22:285РусŁacБел

Рэктар ЕГУ заявіў пра сваю адстаўку

Рэктар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Кшыштаф Рыбіньскі паведаміў пра сваё рашэнне пакінуць сваю пасаду. Гэта, як вынікае з разасланага ім інфармацыйнага ліста, павінна адбыцца 29 лютага 2024 года. 

Кшыштаф Рыбіньскі

Кшыштаф Рыбіньскі тлумачыць сваё рашэнне, якое «прыйшло пасля доўгіх разважанняў», «неабходнасцю засяродзіцца на надзённых праблемах са здароўем, як асабістых, так і ў маёй сям'і».

Кажучы пра свае дасягненні на пасадзе, ён адзначае, што пры ім палепшылася фінансавая база ўніверсітэта:

«Разам нам атрымалася забяспечыць значнае павелічэнне фінансавання, сабраўшы 4 мільёны еўра для мэтавага фонду, 2,5 млн еўра на бягучыя і новыя праекты і дадатковыя 0,5 млн еўра заявак, рашэнні па якіх чакаюцца вясной».

Таксама ён лічыць істотнай акрэдытацыю дзвюх новых праграм па гісторыі і эканоміцы, што «з'яўляецца сведчаннем нашых акадэмічных інавацый».

Рашэнне пайсці ў адстаўку было, паводле Рыбіньскага, «прынята з цяжкім сэрцам, але таксама з перакананнем, што гэта патрэбна ў інтарэсах майго здароўя і здароўя маёй сям'і». Пры гэтым ЕГУ «займае асаблівае месца ў маім сэрцы, і я з нецярпеннем чакаю яго далейшых поспехаў у будучыні».

Выдатны польскі эканаміст Кшыштаф Рыбіньскі быў рэктарам ЕГУ зусім нядоўга, яго абралі на гэту пасаду ўсяго год таму, у пачатку 2023 года. Перад тым ён узначальваў эканамічны ўніверсітэт у Казахстане, а таксама быў віцэ-прэзідэнтам Нацбанка Польшчы.

Чытайце таксама:

Рэктар ЕГУ пракаментаваў інфармацыю пра магчымае прызнанне ўніверсітэта «экстрэмісцкім»

«Каля 60% заняткаў ідзе па-расейску, 2% — па-беларуску». Спыталі рэктара ЕГУ пра харасмент, стыпендыі і дэмакратыю

Новым рэктарам ЕГУ зноў стаў не беларус

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
5
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
14
Абуральна
2
2
Студэнт/адказаць/
10.02.2024
Відаць захварэў.
0
Фу на вас/адказаць/
10.02.2024
[Рэд. выдалена]
0
Папярэдзілі ж/адказаць/
10.02.2024
Не хочацца ім быць экстрэмісцкай арганізацыяй
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031