Знайсці
09.02.2024 / 21:11РусŁacБел

У Беларусі разганяецца інфляцыя, за месяц павелічэнне на 0,8%

У студзені 2024 года інфляцыя ў Беларусі вырасла на 0,8% у параўнанні са снежнем 2023 года. Звесткі аб індэксе спажывецкіх цэн апублікаваў Белстат.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Getty Image

Харчовыя тавары сталі даражэйшымі ў сярэднім на 1,3%, нехарчовыя і паслугі выраслі на 0,4%.

Калі параўноўваць студзень 2024-га са студзенем 2023-га, то гадавая інфляцыя ў Беларусі склала 5,9%. Больш за ўсё падраслі за гэты час цэны ў сферы паслуг — на 7,5%, далей ідуць харчовыя тавары з паказчыкам у 6,9% і нехарчовыя тавары — яны выраслі на 3,1%.

У катэгорыі харчовых тавараў асаблівым ростам адзначыліся гародніна (+6,4%), садавіна (+2,5%), алкагольныя напоі (+1,8%). На 1,5% большымі сталі цэны на курыныя яйкі, якія нядаўна сталі ў вялікай колькасці пастаўляцца ў Расію.

Больш за ўсё сярод нехарчовых тавараў павялічыліся цэны на друкаваныя выданні — на 2,7%. За імі ідуць лекі (1,8%), а таксама дываны і дывановыя вырабы (1,3%). Праўда, абутак нават патаннеў на 1%.

Самыя высокія тэмпы росту прадэманстравала катэгорыя прававых паслуг — яны сталі даражэйшымі на 8,1%. На 2,5% выраслі паслугі ў культурнай сферы, санаторна-аздараўленчыя — на 1,7%.

Затое крыху танней стала лётаць самалётамі — на 2,4%.

Чытайце таксама:

«Нас «выціскаюць» патроху, але вельмі выразна…». Беларусы расказалі, як асабіста іх закранае павелічэнне камуналкі

У Расіі зноў загаварылі пра адзіную валюту з Беларуссю. Ёсць імавернасць, што пяройдуць на яе?

Чым пагражае жорсткае рэгуляванне цэн? Тлумачыць эканаміст

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031