Знайсці
09.02.2024 / 18:55РусŁacБел

Жыхара Віцебска арыштавалі ў Наваполацку на 28 сутак

Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 25 студзеня і 1 лютага пакарала адпаведна 13 і 15 суткамі арышту жыхара Віцебска Аляксея Кісялёва, які, па версіі работнікаў мясцовай міліцыі, распаўсюдзіў «экстрэмізм» у сацыяльных сетках, піша «Віцебская вясна».

Першае пакаранне Аляксей атрымаў за тое, што ён на сваёй старонцы ў інстаграме нібыта размясціў лагатып у выглядзе шчыта з гербам «Пагоня», сцягам Украіны, бчб-сімволікай, мячом, касой і лічбамі «1863 — 2022», абрэвіятуру «Батальён Кастуся Каліноўскага», спасылкі на інтэрнэт-рэсурс strana.fand, а таксама тэксты Zerkalo_io і BYPOL.

Паўторна мужчыну пакаралі з-за таго, што ён нібыта размясціў і захоўваў у свабодным доступе ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» спасылку на лагатып Tut.by.

Прычым калі ў першым выпадку «правапарушальнік» віну сваю прызнаў, то ў другім ад гэтага катэгарычна адмовіўся.

Чытайце таксама:

Драгічын: экс-палітвязень і былы журналіст Сяргей Гардзіевіч выйшаў з 15 сутак

Вынеслі прысуд мастачцы Ганне Крук

У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 12 чалавек

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
19
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031