Знайсці
09.02.2024 / 18:4719РусŁacБел

У Башкартастане зарэзервавалі 2,5 мільёна месцаў для беларусаў

Прэм'ер-міністр Башкартастана Андрэй Назараў на пленарным пасяджэнні бізнэс-форуму «Беларусь — Башкартастан», у якім сярод іншага бярэ ўдзел прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, выступіў з нечаканай прапановай.

Возера Баннае ў Башкартастане

Па словах Андрэя Назарава, у гэтым расійскім рэгіёне з задавальненнем прымуць усіх беларусаў, гатовых ствараць тут сем'і.

«Месца хопіць усім. Будзем жыць у дружбе і згодзе», — заявіў Назараў.

Прытым маштабы ўражваюць:

«2,5 млн месцаў зарэзервавалі для вас. Хочаце, самі прыязджайце нараджайце тут, хочаце дзяцей сваіх адпраўляйце», — адзначыў башкірскі прэм'ер.

Цяпер у Башкартастане жыве каля 4,1 млн чалавек.

Чытайце таксама:

У Башкартастане памёр Рыфат Даутаў, якога затрымалі ў сувязі з акцыямі пратэсту

Да башкірскага спевака, які заклікаў жыхароў нацыянальных рэспублік Расіі выйсці на пратэсты, прыйшлі сілавікі

«Прапаганда гаворыць: «Мы — рускія». А мы не рускія». Башкірскія актывісты заклікалі да пратэстаў і ў іншых нацыянальных рэспубліках

У чым сапраўдная прычына маштабнага пратэсту ў Башкартастане

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
35
Ха-ха
25
Ого
9
Сумна
2
Абуральна
23
0
Вецер/адказаць/
10.02.2024
Ерома, усем нармальным людям давно ясна пасля Чачні, Сірыі, Грузіі, Украіны, што такое карычневы рашызм і так называемы іх русскі мір эта ат ніво мільёны бежанцав і вот сечас ані акцівна бамбят і убівают нашых саседзяў, окала граніц нашай сінеокай белоруссіі как і в самой стране ані устроілі невіданыя агрэсівныя учэнія у 2022 сто тысяч сваіх вааружонных да зубов карычневых хішчнікав рашыстав направілі каб убіваць украінцаў. так ішчо і сваіх zэкаў сюда направілі. вот эту карвчневую арду ты і путаеш с тучамі.
0
Ерома/адказаць/
10.02.2024
[Рэд. выдалена]
0
Пудж/адказаць/
11.02.2024
Дадам яшчэ крыху -- магчыма гаворка кулуарная ішла пра вываз у эвакуацыю.

У выпадку ўцягнення Беларусі ў вайну супраць НАТА, імаверна, як у першую і другую сусьветныя, і як цяпер расейцы робяць на Дамбасе і акупаваных тэрыторыях, людзей будуць вывозіць углыбь нашага "обшчэго ацечэства"
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031