Знайсці
10.02.2024 / 22:3736РусŁacБел

«Я, можа, і не магу паехаць у ваш засраны Парыж…» Лебедзеву зусім не бамбіць у адпачынку

Паглядзелі, дзе адпачываюць узімку прыхільніцы рэжыму і чым дзеляцца ў сацыяльных сетках. Спойлер: нехта з зорак беларускага тэлебачання сцвярджае, што пакутуе за мяжою, а нехта спрабуе пераканаць сябе, што не хвалюецца з-за санкцый.

Скрыншот інстаграму Ксеніі Лебедзевай

Ксеніі Лебедзевай нават у адпачынку не атрымліваецца выкінуць працу з галавы. Замест таго, каб, лежачы на пясочку ў Дубаі, слухаць, як побач плешчацца Персідскі заліў, яна па звычцы плюецца ядам у бок Захаду.

«Я, можа, і не магу паехаць (часова) у ваш засраны Парыж ці Варшаву, уласна, і не імкнуся, нам і ў Дубаях нядрэнна…» − напісала прапагандыстка ў інстаграме і дадала хэштэг #мысанкциивертели. Адразу бачна, што чалавек сапраўды не перажывае, што не можа паехаць у Еўропу. 

Падтрымаць Лебедзеву ў каментарыі прыйшла яе суседка па ўкраінскай базе «Міратворац» Юлія Арцюх. «Кайфуй!» − параіла жонка афіцэра, якую выкінулі з абоймы прапагандыстаў.

Пра што яшчэ думае 36-гадовая Ксенія Лебедзева на пляжы? Апублікаваўшы сваё фота ў купальніку, яна напісала: «Сонца, мора, пляж і ніякіх бэчэбэшнікаў — прыгажосць».

 

Скрыншот інстаграму Алёны Ланской

Спявачка Алёна Ланская вядзе сябе больш стрымана. З адпачынку ў тым жа Дубаі яна запосціла ўсяго адзін здымак. Артыстка ў асноўным дзялілася відэа ў сторыс.

Наста Краўчанка. Скрыншот яе інстаграма

А вось новая вядучая БТ Наста Краўчанка (студэнтка Інстытута тэалогіі БДУ і спявачка) паляцела на Кубу. Дзяўчына дзялілася ўражаннямі ад «вострава свабоды».

«Ведаеце, на самой справе тут вельмі стромна. Рэальныя ўмовы жыцця проста агідныя. Дзякуй, што я нарадзілася ў Беларусі», − расказвала яна ў сторыс у першыя дні адпачынку і раіла суайчыннікам дзякаваць богу за тое, што яны жывуць у Беларусі.

Скрыншот сторыс Насты Краўчанка

Але потым Наста ўсё ж ацаніла Кубу і на развітанне з востравам напісала, што гэтая паездка стала найлепшай у яе жыцці: «І тут, на Кубе, я зразумела, як важна шанаваць кожную сустрэчу і кожнае імгненне. Насамрэч нават кароткае знаходжанне на іншым кантыненце можа змяніць жыццё і ў цэлым стаўленне да яго».

Спявачка таксама растлумачыла, што на некаторых фота ў яе заплаканыя вочы — але гэта ад шчасця.

Чытайце таксама:

Студэнтка Інстытута тэалогіі БДУ стала вядучай на БТ і хоча туды размеркавацца

«Трэнер нядаўна вярнуўся з Данбаса, наш пацан». Дзе і з кім трэніруюцца Лебедзева, Ланская і іншыя лукашысты

«Чорная архідэя» прапаганды. Гісторыя Ксеніі Лебедзевай

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
65
Ха-ха
30
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
12
0
Денег нет на Дубаи/адказаць/
12.02.2024
Василий, у меня на Дубаи денег нет. Я же не получаю, как Рачкова 9 тысяч.
0
Антон/адказаць/
13.02.2024
Денег нет на Дубаи, надо уметь зарабатывать, а не получать.
0
Пан Усялян/адказаць/
29.04.2024
Добры артыкул, каб беларусы ведалі, куды за вашыя падаткі ездзяць лукашэнкаўскія хуес.... Вы далей, беларускі, працуйце і жывіце, як у Паўночнай Карэі, а лукашысцкая зграя будзе ў дубаях адпачываць і трымаць вас за СВАІХ персанальных рабоў...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера