Знайсці
09.02.2024 / 14:595РусŁacБел

Літва плануе скараціць напалову колькасць дазволаў на міжнародныя пасажырскія перавозкі з Беларуссю

А нелегальныя кіроўцы, якія перавозяць пасажыраў у Беларусь і з Беларусі ў Літву, могуць пазбавіцца віз, лічыць кіраўнік Нацыянальнага цэнтра кіравання крызіснымі сітуацыямі Вілмантас Віткаўскас.

Фота: Vilnius.by

«Мы можам казаць аб ануляванні віз для кіроўцаў, калі ўбачым, што выпадкі паўтараюцца», — сказаў Віткаўскас у пятніцу. Паводле яго слоў, нелегальныя перавозчыкі выяўляюцца, таму скарачэнне праверак не плануецца, паведамляе LRT.

Таксама Літва плануе скараціць колькасць дазволаў на міжнародныя пасажырскія перавозкі з Беларуссю прыкладна напалову, паколькі колькасць людзей, якія перасякаюць мяжу, расце.

Па словах кіраўніка Літоўскай адміністрацыі транспартнай бяспекі Генюса Лукошуса, за апошнія паўгода было праверана больш за шэсць дзясяткаў аўтобусаў, якія перавозяць людзей у Беларусь, і «толькі адзінкі абыходзіліся без парушэнняў».

«З 64 праверак было выяўлена 25 выпадкаў, калі ў аўтобусаў не было неабходнага дазволу на паездку», — сказаў ён.

За парушэнне правілаў перавозкі пасажыраў накладаюцца штрафы ад 2500 еўра да 3000 еўра, а за паўторнае парушэнне — ад 3000 да 3500 еўра.

Цяпер паміж Літвой і Беларуссю — 58 маршрутаў.

Чытайце таксама:

Наўседа пра закрыццё КПП на мяжы з Беларуссю: Жалезная заслона паміж Захадам і Усходам ужо апусцілася

Да чаго можа прывесці закрыццё яшчэ двух пунктаў пропуску на мяжы з Літвой

Кіраўнік МУС Літвы падтрымала закрыццё двух пунктаў на мяжы з Беларуссю: Нацыянальная бяспека — прыярытэт №1

«Мы за тое, каб да нас прыязджалі». Кіраўнікі Друскенік і Віленскага раёна супраць закрыцця новых прапускных пунктаў на мяжы з Беларуссю

У Літве зноў прапанавалі закрыць яшчэ два памежныя пункты на мяжы з Беларуссю

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
7
4
вот-вот/адказаць/
10.02.2024
Жора, вот и сократят поездки людзi, якiя наведваюць сваякоу́ i працау́нікі у́ ЕЗ. Они что-нибудь знают про северную корею? А про 1937 год им не рассказали бабушки и дедушки? "Ах, это все далеко, давно и неправда"- Так? Сладко жить в параллельной реальности, смотреть на мир через розовые очки... Мой прадед тоже не заслужил быть сосланным в ГУЛАГ и не вернуться. Во какие абмежаванні.
0
Влад/адказаць/
10.02.2024
[Рэд. выдалена]
0
Жора/адказаць/
10.02.2024
вот-вот, нейкае трызненне, таблетачку прыміце. Скарачэннем адкрытых памежных пунктаў мы набліжаем паўночную Карэю і 1937 год, а не аддаляемся ад яго. Вы хочаце гэтага для сваіх суграмадзян (спадзяюся, усё яшчэ суграмадзян)? Чым яны вам так насалілі?

Чаму вы думаеце, што тыя, хто ездзіць праз мяжу, нічога не ведаць пра рэпрэсіі ў краіне? 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031