Знайсці
08.02.2024 / 22:55РусŁacБел

Мінчук выкінуў каля дзіцячай пляцоўкі труп шалёнай лісы

У Фрунзенскім раёне Мінск мужчына выкінуў труп шалёнай лісы, прытым зрабіў гэта недалёка ад дзіцячай пляцоўкі, паведамілі чытачы ў агенцтва «Мінск-Навіны».

Здымак ілюстрацыйны

Жыхары прылеглых дамоў даведаліся пра гэта пастфактум, калі ў дамавы чат прыйшоў дакумент ад эпідэміёлагаў, што ў жылым квартале па адрасе вул. Скрыпнікава, 70 быў знойдзены труп лісы.

Жывёліну праверылі ў лабараторыі — яна аказалася шалёнай. На ўчастку будуць праведзеныя санітарна-эпідэміялагічныя мерапрыемствы.

Паводле паведамленняў у дамавым чаце, зламыснік, які жыве ў доме 70 па вуліцы Скрыпнікава, прынёс мёртвую лісу ў сваю кватэру. Праз некаторы час ён выкінуў яе на пустку каля дзіцячай пляцоўкі.

Чытайце таксама:

У Заслаўі ў хатняга ката выявілі шаленства

У Ждановіцкім сельсавеце выявілі шаленства. Хворая казуля прыйшла на падворак — з ёй кантактавалі і людзі, і жывёлы

«Правяла да пад'езда». Па Бабруйску гуляе ліса

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
5
Сумна
2
Абуральна
10
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031