Знайсці
08.02.2024 / 19:0611РусŁacБел

Валерый Залужны пакідае пасаду Галоўнакамандуючага УСУ

Выснову, што Валерый Залужны ўжо не Галоўнакамандуючы УСУ, можна зрабіць з паведамлення ў тэлеграм-канале прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.

«Сустрэўся з генералам Валерыем Залужным.

Падзякаваў за два гады абароны Украіны.

Абмеркавалі, у якіх абнаўленнях маюць патрэбу Узброеныя сілы Украіны.

Абмеркавалі таксама, хто можа быць у абноўленым кіраўніцтве Узброеных сіл Украіны.

Час для такога абнаўлення — менавіта цяпер.

Прапанаваў Валерыю Фёдаравічу і далей быць у камандзе», — напісаў Зяленскі.

У сваю чаргу, Залужны таксама напісаў пра гэту сустрэчу:

«Толькі што мы сустрэліся з Вярхоўным Галоўнакамандуючым. Важная і сур'ёзная размова. Прынята рашэнне аб неабходнасці змены падыходаў і стратэгіі.

Удзячны ўсім, хто побач. Камандзе Генеральнага штаба, Міністэрства абароны, Прэзідэнту Украіны. Я ганаруся кожным і кожнай ва Узброеных Сілах Украіны, якія абараняюць будучыню нашых дзяцей. Усімі салдатамі, сяржантамі і афіцэрамі. Схіляю галаву перад усімі, хто аддаў сваё жыццё за Украіну і свабоду. Помнім і адпомсцім за ўсіх».

Паколькі ў абодвух паведамленнях ёсць намёкі, але не пішацца пра адстаўку адкрытым тэкстам, у СМІ і выказваннях розных палітыкаў і аглядальнікаў можна заўважыць разыходжанні ў трактоўках. Адныя лічаць, што гэта азначае адстаўку Залужнага, іншыя — што ён застаецца.

Неўзабаве, аднак, міністр абароны Украіны Рустэм Умераў напісаў: «Сёння ўхваленае рашэнне змяніць кіраўніцтва Узброеных сіл Украіны»

«Украінская праўда» са спасылкай на крыніцы піша, што рыхтуецца ўказ аб звальненні Залужнага з пасады.

Чытайце таксама:

«З Залужным відавочная рэч: Зяленскі не можа ім кіраваць». Украінскае грамадства і войска напружылася ў чаканні лёсавызначальнай адстаўкі 

Дарадца Байдэна: ЗША не павінны ўмешвацца ў пытанне Залужнага

Украінскія ўлады праінфармавалі адміністрацыю ЗША аб рашэнні звольніць Залужнага — The Washington Post

Чаму Зяленскі хоча зняць Залужнага? Чатыры прычыны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
11
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
10
Абуральна
3
1
Мяснiк/адказаць/
08.02.2024
Пуцiнскiя лукапасобнiкi не у васторге
1
уключай галаву, выключай эмоцыі/адказаць/
09.02.2024
Васіль, Зяленскі аб'явіў у сваім відэазвароце. Але чамусьці гэты камент набраў лайкаў. Шкада, што шмат людзей не сябруюць з рэчаіснасцю.
0
Михась/адказаць/
09.02.2024
Зеленскому позор. Залужному честь!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031