Знайсці
08.02.2024 / 18:23РусŁacБел

У Рэчыцкім раёне ў аварыі загінула дзяўчына

ДТЗ са смяротным вынікам адбылося днём 8 лютага ў Рэчыцкім раёне на аўтадарозе Р-33 Рэчыца-Хойнікі, паведаміла УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 46-гадовы кіроўца мікрааўтобуса Mercedes Sprinter, спрабуючы пазбегнуць сутыкнення са спадарожным аўтамабілем, які рухаўся наперадзе, выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з таксі Volkswagen Polo.

У выніку аварыі былі траўмаваныя абодва кіроўцы, а таксама 4-гадовая дзяўчынка-пасажырка, якую перавозілі без дзіцячага крэсла і не прышпілілі рамянём бяспекі. А вось 25-гадовая пасажырка легкавіка загінула на месцы ДТЗ.

Чытайце таксама:

Смяротнае ДТЗ пад Віцебскам. Сутыкнуліся два грузавікі

Маршрутка была на «лысай» гуме. Падрабязнасці аварыі ў Бярэзінскім раёне

У Мінску сутыкнуліся два пасажырскія аўтобусы. Шпіталізаваныя дзевяць чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031