Знайсці
08.02.2024 / 16:528РусŁacБел

Крэмль разаслаў музычным прадзюсарам новы чорны спіс расійскіх музыкаў. Іх ажно паўсотні

Расійскім прамоўтарам і музычным прадзюсарам накіравалі спіс з артыстаў, «забароненых да канцэртнай дзейнасці», паведамляе «Медуза» са спасылкай на дзве крыніцы ў музычнай індустрыі.

Рыта Дакота. Скрын відэа з інстаграма спявачкі

Выданне адзначае, што ў спісы трапілі не толькі ўдзельнікі «голай вечарынкі» Анастасіі Іўлеевай (Філіп Кіркораў, Лаліта Міляўская, Глюкоза, Дзіма Білан, Ганна Асці) і артысты, якія выступілі супраць уварвання ва Украіну (рэпер Loqiemean і гурт «Несчастный случай»), але чамусьці і тыя, хто ўдзельнічаў у расійскіх «патрыятычных канцэртах». Да такіх журналісты адносяць групы «Монгол Шуудан», «Йорш» і « План Ломоносова».

Ёсць у спісе і прозвішча спявачкі беларускага паходжання — Рыты Дакоты.

Усяго ў спісе 50 імёнаў і назваў гуртоў:

  • Ганна Асці,
  • Dead Blonde,
  • Kedr Livanskiy,
  • Loqiemean (Раман Худзякоў),
  • Markul,
  • Monran,
  • The Chemodan,
  • Сяргей Ананіч,
  • Барыс Андрыянаў,
  • Вольга Арэф'ева,
  • Дзіма Білан,
  • Глюкоза,
  • Jukebox Trio,
  • Plamenev,
  • Shortparis,
  • The Matrixx,
  • Wildways,
  • «Диктофон»,
  • «Другдиджея»,
  • «Йорш»,
  • «Комсомольск»,
  • «Несчастный случай»,
  • Аляксей Кортнеў,
  • «Монгол шуудан»,
  • Максім Леанідаў,
  • Максім Марлоў,
  • Лаліта Міляўская,
  • Алекша Новіч,
  • «Щенки»,
  • Павел Пікоўскі,
  • Паліна Асяцінская,
  • «СМН»,
  • «Электрофорез»,
  • Максім Тэслі,
  • Марыя Татыбадзэ,
  • «План Ломоносова»,
  • Алег Ягадзін (Курара),
  • «Операция Пластилин»,
  • «Полматери»,
  • «Путь»,
  • «Рыночные отношения»,
  • «Слот»,
  • «Формация Лимон»,
  • Рыта Дакота,
  • Альбіна Джанабаева,
  • Дзмітрый Данііл (Scally Milano),
  • Дзмітрый Емяльянаў,
  • Аляксандр Казян (ОУ74),
  • Філіп Кіркораў.

Чытайце таксама:

Мікіта Міхалкоў расказаў, што расійскіх артыстаў прымушаюць ездзіць на Данбас дзеля кар'еры

Навальнага кожную раніцу матывуюць (ці катуюць) песняй Шамана «Я рускі»

Расійскі Першы канал выразаў Кіркорава

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
4
Ха-ха
48
Ого
5
Сумна
1
Абуральна
12
2
ЯНКА/адказаць/
09.02.2024
Меламан, 🐸, для Ўкраіны ты таксама «на балотах». І менавіта з тваіх балотаў таксама пёрліся ва Ўкраіну акупанты, і ты запускаў туды ракеты! Дык вось нагадаю для адоранага балотнай пыхаю: культура ёсьць і ў дзікіх плямёнаў, ёсьць яна нават у тваім балоце.
09.02.2024
Меламан, о дебил...
0
стоп лукашызм-пуцінізм/адказаць/
09.02.2024
"Слот" мая павага
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031