Знайсці
08.02.2024 / 15:455РусŁacБел

Сёстры Груздзевы расказалі, хто пашыў ім трэшовыя сукенкі ў выглядзе сцягоў

Дапамагла старшыня Беллегпрама.

На мінулагоднім канцэрце да Дня абаронцаў Айчыны сёстры Груздзевы ўразілі трэшам — убраліся на свой густ у Беларусь і Расію.

У перадачы «Скажінемолчі» на БТ спявачкі расказалі, што песню, з якой тады выступалі, пісалі пасля пачатку вайны і што захапляюцца Лукашэнкам і Пуціным.

«Нашы прэзідэнты, вы ж паглядзіце на іх — гэта два браты», — кажуць.

Уборы для выступу шукалі адпаведныя. Дапамагла старшыня Беллегпрама Таццяна Лугіна — з ёй Груздзевы пазнаёміліся ў Пінску ў 2020-м.

«Мы да яе прыйшлі і кажам: вы ведаеце, можа, вы нам дапаможаце, у нас ёсць такая ідэя. Расказалі пра песню. Яна сказала: так, дзяўчаты, канечне. І яна накіравала нас у Беларускі цэнтр моды».

Выкарыстоўваць сцягі было ідэяй Грудзевых. А пашыць сукенкі, кажуць яны, дапамаглі дырэктарка Цэнтра моды Алена Дзегцярова і вядучы мастак-мадэльер Антон Ярошык.

Спявачкі кажуць, што з песняй ім дапамагала таксама пасольства Расіі ў Беларусі.

Чытайце таксама:

Адна з сясцёр Груздзевых набыла паліто «любімага брэнда Пуціна» за 3,5 тысячы рублёў. Але памылілася

Ганарар для сясцёр Груздзевых. Колькі каштуюць бюджэту выступы артыстаў на дзяржаўных канцэртах

Стараліся, але не выйшла. Стыліст расказала, чаму вобразы сясцёр Груздзевых увойдуць у аналы беларускай моды

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
19
Ха-ха
11
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
5
0
Анучы з аквафрэша/адказаць/
08.02.2024
Трэба гэтыя пяючыя майткі адправіць у тур па найлепшых месцах масковіі: варкута, нарыльск, омск і г.д.. Будзе фурор, мо і ня вернуцца.
0
Заходні Беларус/адказаць/
08.02.2024
[Рэд. выдалена]
1
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
09.02.2024
Браты Баравіковы, больш не паўтарайці гэта, як гаварыцца, дома

бо бачылі - ва Украіне вісела туалетная папера з ...
а потым трах-бабах і ўсё такое ...
атветачка прыляцела
ен жа абідчовы ...

комплексы і ўсё такое
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031