Знайсці
0
Заўсёды ўважліва слухайце Пазьняка /адказаць/
05.03.2024
Казлоўскі адстойваў прынцып, што ў арміі павінны служыць прафесіяналы незалежна ад нацыянальнасці. Казаў, што 👉за гэта «БНФ лічыў яго пятай калонай Расіі». Казлоўскі 👉звальняў са службы афіцэраў, які далучыліся да Беларускага згуртавання вайскоўцаў. Яно 8 верасня 1992 года арганізавала прыняцце прысягі на плошчы Незалежнасці. Сярод удзельнікаў былі ветэраны вайны Васіль Быкаў, Артур Вольскі, Анатоль Грыцкевіч. ❗У 2014 годзе Казлоўскі 👉падтрымаў уварванне Расіі ва Украіну. Лічыў, што расійскае войска бароніць «грамадзян ад страшнага гвалту фашыстаў». ❓Ну і ў чым быў неправы БНФ Пазьняка? Раскусілі гэту кансерву рускамірскую адразу.❗❗❗
0
Казлоўскага ў акоп /адказаць/
05.03.2024
У 2014 годзе Казлоўскі падтрымаў уварванне Расіі ва Украіну.// Трэба яго адправіць з цёплай канапы на фронт, у акоп. Раз ён так падтрымлівае пуцінскую вайну. Калі яго сям'я такіх жа поглядаў (а нешта не памятаю, каб супраць вайны выказваўся нехта з такім прозвішчам, адзін Сахашчык выступіў публічна супраць расейскай вайны), то ўсёй сям'ёй - у акоп. А не пражыраць міністэрскую пенсію на халяўнай жылплошчы.
0
Кастэнка прарваўся на шпагаце/адказаць/
05.03.2024
Тагачасны дэпутат Вярхоўнага Савета Сяргей Навумчык перакананы, што Кастэнка выгароджваў Лукашэнку, які загадваў учыніць гвалт супраць дэпутатаў. Неўзабаве пасля рэферэндуму (14 мая 1995 год) Кастэнка быў адпраўлены ў адстаўку.// Гнуўся, гнуўся, прагібаўся, але не дапамагло захаваць пасаду - звольнілі.
0
"Дзякуй" Мальцаву за інтэграцыю з РФ/адказаць/
05.03.2024
Мальцаў не трапіў у апалу. У 1997-м яго прызначылі першым намеснікам начальніка Штаба па каардынацыі вайсковага супрацоўніцтва СНД. Мальцаў заяўляў, што Беларусь у сферы абароны — духоўны пераемнік СССР.// Такія інтэгратары з Расеяй, як Мальцаў, у выніку і давялі Беларусь да сённяшняга стану: да вайны з нашай тэрыторыі.
0
Інтэгратар Жадобін /адказаць/
05.03.2024
Юрий Жадобин родился 14 ноября 1954 года в украинском Днепропетровске. В 1976 году закончил Казанское высшее танковое командное училище, в 1985 году — командный факультет Военной академии бронетанковых войск (Москва). // Што там кажуць пра гэтага інтэгратара яго суседзі з Дняпра, якія зараз пад абстрэламі?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера