Знайсці
07.02.2024 / 21:374РусŁacБел

«Не трэба будаваць жалезную заслону». Ціханоўская выказалася адносна намераў літоўскіх уладаў закрыць КПП на мяжы

Святлана Ціханоўская пракаментавала для інфармацыйнага агенцтва BNS (Baltic News Service) планы Камітэта па нацыянальнай бяспецы Літвы па закрыцці яшчэ двух пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю. Яна лічыць гэты крок непрадбачлівым і шкодным. 

Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

«Мы разумеем асцярогі службаў бяспекі Літвы, але закрыццё памежных пераходаў для пасажыраў — гэта лячэнне сімптомаў, а не прычын праблемы.

Закрыццё ўдарыць у першую чаргу па беларусах, якія ў большасці супраць Лукашэнкі і падтрымліваюць Украіну. Не трэба будаваць жалезную заслону. Бо ад ізаляцыі беларусаў выйграюць толькі Лукашэнка і Пуцін.

Для многіх беларусаў мяжа з Літвой — гэта адзіная сувязь з вольным светам. А для некаторых — адзіная магчымасць выратавацца ад рэпрэсій», — падкрэсліла дэмакратычная лідарка.

Пры гэтым яна не адмаўляе таго, што праз мяжу разам з сумленнымі беларусамі могуць прыязджаць у Літву і памагатыя рэжыму, але змагацца з імі прапануе іншымі метадамі:

«Давайце іх выяўляць. Многія беларускія ініцыятывы ўжо самастойна гэта робяць, як у выпадку з Маціевічам, і дзеляцца звесткамі з літоўскім бокам. Можна перагледзець сістэму праверак, і мы гатовыя ў гэтым дапамагаць».

«Ізаляваць трэба Лукашэнку і ягоны рэжым, а не беларусаў. Абмяжоўваць трэба грузаперавозкі, і ў першую чаргу патокі гандлю падсанкцыйных тавараў. А пасажырскае спалучэнне неабходна захаваць», — падкрэслівае Ціханоўская.

Чытайце таксама:

У Літве зноў прапанавалі закрыць яшчэ два памежныя пункты на мяжы з Беларуссю

Ці стала складаней праходзіць беларуска-літоўскую мяжу пасля таго, як пастрожылі праверку беларусаў

«Мы за тое, каб да нас прыязджалі». Кіраўнікі Друскенік і Віленскага раёна супраць закрыцця новых прапускных пунктаў на мяжы з Беларуссю

«Палітыкам трэба праяўляць адказнасць, а беларусы павінны інтэгравацца». Ціханоўская пракаментавала кейс Маціевіча

Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі Літвы патлумачыў, якіх беларусаў лічыць пагрозай для краіны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
27
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
0
Шуба качанавай /адказаць/
07.02.2024
Цалкам згодны
1
Адкрыйце вочы/адказаць/
08.02.2024
А разве заслона уже не выбудавана? Беларусам перекрыли кислород со всех сторон, кроме расейского направления.
0
Anatol Starkou/адказаць/
08.02.2024

Па шляху пошуку сярод нас беларусаў і беларусак кадэбістаў (а пазней лукашыстаў і фээсбістаў) вось ужо болей за 35 гадоў ідзе Сьвяты Зя - чалавек, які спаганіў лёс і жыццё мільёнам бедарускіх грамадзян. Не толькі ён адзін, але і яго паплечнікі ў гэтай тэме.

Мая таюе бясплатная парада, Сьвятлана: ніколі не ступай на сцежку Сьвятога Зя і тады будзеш ісці з беларусамі і беларускамі, а не супраць іх лёсу і мараў жыцця.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера