Знайсці
07.02.2024 / 19:362РусŁacБел

Экс-кіраўнік расійскага Генштаба заявіў пра правал ва Украіне расійскай артылерыі, танкаў і авіяцыі

Рэкордная ў гісторыі Расіі дзяржпраграма ўзбраенняў, якая каштавала бюджэту краіны 20 трыльёнаў рублёў за 10 гадоў, аказалася не ў стане ліквідаваць адставанне расійскай зброі ад заходняй. Вайна ва Украіне выявіла праблемы ключавых відаў узбраенняў расійскай арміі — артылерыі, ракетных сістэм, танкаў і авіяцыі, заявіў былы начальнік Генштаба РФ Юрый Балуеўскі, якога цытуе часопіс «Армейский стандарт».

Юрый Балуеўскі. Фота: Агенцтва «Москва»

Па словах Балуеўскага, расійскія артылерыя і ракетныя комплексы «значна» саступаюць заходнім, з-за чаго ў найбліжэйшыя гады патрабуецца іх «прыярытэтная і кардынальная мадэрнізацыя».

Пры гэтым артылерыя «вярнулася на п'едэстал бога вайны», падкрэслівае Балуеўскі: «Ледзь не вызначальным фактарам бою і аперацыі становіцца колькасць выпушчаных снарадаў».

Праблемы, працягвае Балуеўскі, таксама выклікала выкарыстанне на вайне танкаў: яны аказаліся «лёгка выяўлянай і лёгка паражальнай цэллю».

Акрамя таго, была фактычна абясцэненая перавага Расіі ў паветры, паколькі задача падаўлення СПА праціўніка «аказалася невырашальнай». У выніку сталі немагчымымі замацаваныя формы прымянення баявой авіяцыі — паветраная наступальная аперацыя ці масіраваныя авіяцыйныя ўдары, адзначае генерал.

У цэлым жа, развязаная Расіяй вайна ва Украіне, на думку Балуеўскага, паказала неабгрунтаванасць прагнозаў развіцця вайсковай справы і запатрабавала пераацэнкі ролі і месца розных відаў зброі.

Ён лічыць, што многія падручнікі тактыкі, па якіх вучыліся расійскія генералы, давядзецца «спісваць у архіў».

Чытайце таксама:

У Крамля праз шэсць месяцаў могуць скончыцца баявыя машыны — Forbes

У барацьбе за ініцыятыву ў вайне Залужны робіць стаўку на беспілотнікі

Украіна ўжо сёння можа атрымаць ад ЗША высокадакладныя кіраваныя бомбы GLSDB — Politico

Ці хопіць Украіне зброі ў 2024 годзе?

Украіна змяніла стратэгію, адмовіўшыся ад прыярытэту ў выглядзе адваявання акупаваных Расіяй тэрыторый — Bild

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
30
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
2
07.02.2024
Шо, аналаговнет подвели))
0
гоблен/адказаць/
08.02.2024
"...з-за чаго ў найбліжэйшыя гады патрабуецца іх «прыярытэтная і кардынальная мадэрнізацыя»..." Дорогие мои россияне, никогда вы хорошо не жили (может, МСК, СПБ, Золотое кольцо), неча и привыхать.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера