Знайсці
07.02.2024 / 18:235РусŁacБел

Вучоныя выявілі новага ключавога гульца, які ўплывае на прывыканне да алкаголю

Новае адкрыццё вучоных можа прывесці да з'яўлення эфектыўных фармакалагічных метадаў лячэння алкагалізму. І для гэтага не патрэбен будзе гіпноз. Распавядаем, у чым сутнасць.

Праблема алкагалізму застаецца адной з галоўных для чалавецтва. Ва ўсім свеце ў выніку злоўжывання алкаголем кожны год памірае 3 мільёны чалавек, што складае 5,3% усіх выпадкаў смерці.

Дыягназ «сіндром залежнасці ад алкаголю», па інфармацыі РНПЦ псіхічнага здароўя Беларусі, на канец 2023 года пастаўлены 145 тысячам беларусаў. Па смяротнасці ад алкаголю Беларусь па рэйтынгу арганізацыі World Life Expectancy знаходзіцца на першым месцы, абагнаўшы Манголію і Расію.

Нягледзячы на сваю распаўсюджанасць, гэта хвароба часта не лечыцца належным чынам. У цяперашні час даступныя толькі тры адносна эфектыўныя медыкаментозныя метады лячэння.

Даказана, што хранічнае ўздзеянне алкаголю выклікае глыбокую нейраадаптацыю ў пэўных зонах мозгу, уключаючы ключавыя нейратрансмітары стрэсу, што ў канчатковым выніку выклікае змены ў арганізме, якія падтрымліваюць празмернае ўжыванне алкаголю.

Вырашальную ролю ў рэакцыі на стрэс, а таксама ў хранічным паталагічным ужыванні алкаголю адыгрывае зона мозгу, вядомая як «ядро ложа тэрмінальнай палоскі» (BNST).

Вучоныя з Бостанскага ўніверсітэта здолелі выявіць, што ў злоўжыванні алкаголем удзельнічае поліпептыд-актыватар гіпофізарнай адэнілатцыклазы РАСАР. Адначасова ён аказвае ўздзеянне на BNST.

Вучоныя выкарысталі эксперыментальную мадэль інтэнсіўнага перыядычнага ўжывання алкаголю. Яны заўважылі, што ў перыяды адмаўлення ад яго ўжывання гэтая мадэль дэманстравала павышаны ўзровень РАСАР у ядры ложа тэрмінальнай палоскі.

Падобнае павелічэнне назіралася і адносна іншага пептыду CGRP, звязанага з генам кальцытаніну, які цесна звязаны з РАСАР. Да гэтага было вядома, што абодва гэтыя пептыды ўдзельнічаюць у стрэсе, а таксама ў адчувальнасці арганізму да болю. А вось іх роля ў алкагольнай залежнасці вывучаная менш.

Вучоныя паспрабавалі выкарыстаць вірус для блакавання нервовых шляхоў, якія ўтрымліваюць РАСАР, каб перашкодзіць яго ўздзеянню на BNST. У выніку назіралася рэзкае зніжэнне спажывання цяжкога этанолу.

Такім чынам вучоныя знайшлі ключавога гульца, які ўскосна выклікае прывыканне да алкаголю. Яны спадзяюцца, што гэтае адкрыццё дапаможа ў распрацоўцы новых фармакалагічных метадаў лячэння.

Чытайце яшчэ:

Як алкаголь уплывае на жывот і чаму ад алкаголю стул становіцца дзіўным?

Чаму ад чырвонага віна баліць галава? Нарэшце стала ясна

У Беларусі зробяць вакцыну ад алкагалізму? Спыталі меркаванне нарколага

Чаму некаторыя людзі адчуваюць большую трывогу пасля ўжывання алкаголю, чым іншыя

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
28
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
3
0
Жвір/адказаць/
07.02.2024
Калматы Вожык, чарнілам труцяцца, самым дасяжным і танным. І рознымі, асабліва падфарбаванымі, гарэлкамі. Увогуле, беларускія алкагольныя вырабы збольшага ўсе цяпер безальтэрнатыўнае лайно, на якім дзяржава робіць грошы. Нават "Дикая утка", плацінавая (Брест цісьне), зкурвілася ўшчэнт, а то была адзіная гарэлка на звычайным, усімдасяжным рынку, якую шчэ можна было спажываць, пры нагодзе.
0
галюциногенные на подоконнике одного завотделением грибы/адказаць/
07.02.2024
есть знакомый психиатр, который лечит от всех зависимостей (которыми обладает прежде всего сам)) оборщайтесь)
выписал сам себе рецепт на завтра на антидепрессант, но что-то как-то в аптеке нашей сегодня не был удовлетворен)
08.02.2024
"Па смяротнасці ад алкаголю Беларусь па рэйтынгу арганізацыі World Life Expectancy знаходзіцца на першым месцы, абагнаўшы Манголію і Расію"

мда... "дасягненне"...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера