Знайсці
10.02.2024 / 14:181РусŁacБел

Ад 13 да 20 квадратаў. Як выглядаюць і колькі каштуюць самыя маленькія кватэры ў Беларусі

Некаторыя з іх — гэта былыя гатэльныя нумары, у іншых няма прыбіральні.

Свая кватэра ў гатэлі

Самыя кампактныя кватэры з выстаўленых на продаж знаходзяцца ў Гомелі. Месцяцца яны ў будынку гасцінічнага комплексу «Палёт». Агульная плошча жытла — 13 м². Адзін з такіх гатэльных нумароў, перабудаваных у кватэру, ацэнены ў 7500 даляраў, а другі ў 10 тысяч.

Памяшканні падзеленыя на кухню-гасцёўню, калідорчык і санвузел.

Інтэр'ер кватэры за 10 тысяч даляраў у Гомелі. Фота: realt.by

Каб сэканоміць прастору, у кватэры за 10 тысяч даляраў умывальнік усталявалі над пральнай машынай так, што канструкцыя выглядае адзіным цэлым.

Магчымы абмен

Кватэра з агульнай плошчай 14 «квадратаў» прадаецца ў Віцебску. 

Просяць за яе 12 500 даляраў. Месціцца яна на першым паверсе трохпавярховага дома па адрасе Карла Маркса, 30. Як пазначана ў апісанні, прадавец гатовы на абмен.

Фота: realt.by

Кухня ў адной прасторы з прыхожай. Асноўны пакой без мэблі. У санвузле знайшлося месца для ўнітаза і вуглавой душавой кабіны з глыбокім дном.

Яшчэ адзін гатэльны нумар

Кватэра з агульнай плошчай 16,5 м² таксама знаходзіцца ў будынку былога гатэля «Палёт» у Гомелі. За яе просяць 15 тысяч даляраў.

Фота: realt.by

У асноўным пакоі змясціліся шафа, поўнапамерная лядоўня, кухонная сценка, маленькі столік і раскладная канапа.

Фота: realt.by

Таксама тут ёсць невялікая прыхожая і ванны пакой, дзе апроч туалета і душавой кабіны знайшлося месца для ракавіны. 

Кватэра ў інтэрнаце

Усяго на палову квадрата большая мікракватэра прадаецца ў Віцебску. Апартаменты з агульнай плошчай 17 м² знаходзяцца ў рэнаваным будынку былога інтэрната. Цана — 11 200 даляраў. Як пазначана ў апісанні, кватэра прадаецца з рамонтам пад ключ.

Кватэра без санвузла

Яшчэ адна аднапакаёўка, агульная плошча якой не дацягвае да 20 «квадратаў», прадаецца ў Магілёве. Знаходзіцца яна па адрасе Вавілава, 27, на другім паверсе двухпавярховага цаглянага дома.

Кватэра складаецца з кухні-прыхожай на 5,6 м² і пакоя памерам 13,1 м².

Фота: realt.by

У апісанні да аб'екта пазначана, што кватэра можа падысці як для аднаго чалавека, так і для маладой сям'і, або для здачы ў арэнду. Гаспадары ацэньваюць жытло ў 13 000 даляраў. 

Утульная кватэра

Зусім трошкі не дацягвае да 20 «квадратаў» аднапакаёўка ў Брэсце па вуліцы Малагвардзейскай. Месціцца яна на першым паверсе 9-павярховага цаглянага дома 1980 года пабудовы.

У адрозненне ад папярэдніх варыянтаў, у гэтай кватэры ёсць асобныя кухня, калідор і санвузел, у якім знайшлося месца для ванны.

Аднапакаёўка агульнай плошчай 19,7 м² ацэнена ў 22 500 даляраў. Гаспадары апісваюць жытло як утульную кватэру з добрым рамонтам і ціхім дваром.

Усяго ў Беларусі прадаецца каля 10 кватэр агульнай плошчай да 20 «квадратаў».

Чытайце таксама:

Цешча экс-старшыні СК радыкальна перабудавала катэдж у Драздах. І просіць за яго $3,3 мільёна ФОТЫ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
2
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
4
1
Беларусн/адказаць/
10.02.2024
В Польше это были бы большие квартиры))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930