Знайсці
07.02.2024 / 17:16РусŁacБел

Беларусы, якім трэба мяняць каленны сустаў, бясплатна могуць паставіць толькі індыйскі. Чаму?

Беларусам, якім патрэбна замена каленнага суставу, у дзяржбальніцах прапануюць бясплатна паставіць імплантант індыйскай вытворчасці, хаця на рынку ёсць выбар. Чаму так? Разбіралася выданне «Люстэрка».

Хурург-артапед з імпантантам каленнага сустава. Фота: Peter Dazeley / Getty Images

Пра сітуацыю з заменай каленнага суставу ў рэдакцыю «Люстэрка» напісала адна з чытачак. Яе маці доўга стаяла ў чарзе на аперацыю. Нядаўна на прыёме доктар паабяцаў, што вясною ёй паставяць індыйскі сустаў. Амерыканскіх ці швейцарскіх на выбар няма. Па словах жанчыны, на прыёме яе маці сказалі, што шмат хто з пацыентаў адмаўляецца ад індыйскіх імплантантаў і не ідзе на аперацыю.

Колькі каштуе ўстаноўка імпартнага суставу

Платная паслуга па замене суставу каштуе па рознаму. У 6-й гарадской бальніцы Мінска пацыенту паставяць амерыканскі за суму ад 15 тысяч рублёў (каля 4650 даляраў), у 11-й бальніцы за ўстаноўку швейцарскага давядзецца заплаціць ад 15 да 17 тысяч рублёў.

У адзінай прыватнай клініцы, якой дазволена ставіць замежныя пратэзы — набліжанай да сям'і Лукашэнкі клініцы «Мерсі», — нямецкі сустаў абыдзеццаў у 17 500 рублёў (5400 даляраў), амерыканскі будзе каштаваць ад 18 тысяч рублёў (каля 5600 даляраў).

Чаму ў дзяржаўных клініках няма альтэрнатывы

На гарачай лініі Міністэрства аховы здароўя журналістцы выдання патлумачылі, што цяпер пацыентам прапаноўваюць каленныя імплантанты толькі аднаго вытворцы. Гэта патлумачылі тым, што іншых у наяўнасці няма — магчыма, з-за санкцый. Але, адзначае выданне, гэта не так, бо санкцыі на тавары медпрызначэння не распаўсюджваюцца.

У «Белмедтэхніцы», якая займаецца закупкай тэхнікі і вырабаў медыцынскага прызначэння, патлумачылі, што закупка індыйскіх суставаў адбываецца не адзін год. Вытворца выйграў тэндар. На прадпрыемстве сказалі, што індыйскіх суставаў у краіну было пастаўлена вельмі шмат — магчыма, каля чатырох тысяч.

Дапушчэнне, што праблема з пастаўкай швейцарскіх ці амерыканскіх суставаў звязана з санкцыямі, суразмоўца назваў глупствам. На яго погляд, праблема ў лагістыцы.

Што вядома пра індыйскія суставы

Індыйскія эндапратэзы ў вялікай колькасці пастаўляе ў Беларусь кампанія Neotech Solutions. Як раней высветліў Беларускі расследавальніцкі цэнтр (БРЦ), на яе долю прыпадае каля паловы паставак усіх імплантаў. Па адрасе рэгістрацыі кампаніі ў Невадзе (ЗША) знаходзіцца дом, які належыць кіраўніцы кампаніі Наталлі Рамбальскі і яе мужу Віталю. Сама Наталля калісьці скончыла БДУІР.

Віталь Рамбальскі валодае кампаніяй Cybernet Еnterprises, якая займаецца інфармацыйнымі і медыцынскімі тэхналогіямі, а таксама ўдзельнічае ў тэндарах на пастаўку медтавараў у Беларусь. У адной з закупак у 2021 годзе Cybernet Еnterprises і Neotech Solutions фігуравалі як пераможцы для двух розных лотаў.

БРЦ высветліў, што ў Беларусі кіраўніком прадстаўніцтва Neotech Solutions у 2021 годзе была Наталля Шаманоўская, якая скончыла Акадэмію МУС. Яна знаёмая з былым кіраўніком Следчага камітэта і намеснікам міністра ўнутраных справаў Леанідам Глухоўскім.

Ці ёсць беларускія суставы

Як піша «Люстэрка», каленныя суставы з нядаўняй пары ў Беларусі стаў вырабляць навукова-тэхналагічны парк БНТУ «Палітэхнік». У жніўні 2023-га ў яго «Белмедтэхніка» закупіла 600 камплектаў пратэзаў па 3 тысячы рублёў за камплект.

Чыноўнікі Міністэрства аховы здароўя заяўляюць, што беларускія пратэзы не горшыя за імпартныя. Але тэлеграм-канал «Белыя халаты» пісаў пра недастатковы ўзровень і тэрмін клінічных выпрабаванняў узораў. У публікацыі сцвярджалася, што ніхто не можа прадставіць вынікаў і паказчыкаў выжывальнасці, змены касцявой тканкі, функцыянальнасці.

Чытайце яшчэ:

Умацаванне гэтых трох забытых груп мускулаў можа значна палепшыць вашае здароўе

Праведзены клінічныя выпрабаванні беларускага эндапратэза каленнага сустава

Расследаванне: «Справа траўматолагаў» дапамагла бізнэсу сяброўкі сям'і Лукашэнкі

«5-10% ад кошту пратэза». КДБ дадаў падрабязнасцяў пра справу траўматолагаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
6
Абуральна
7
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031