Знайсці
06.02.2024 / 22:46РусŁacБел

У авіякатастрофе загінуў былы прэзідэнт Чылі

Былы прэзідэнт Чылі Себасцьян Піньера загінуў пры падзенні верталёта на поўдні краіны, паведамілі мясцовыя СМІ.

Паводле апошніх звестак, верталёт з палітыкам на борце ўпаў у рэгіёне Лос-Рыас. Усяго ў ім знаходзіліся чатыры чалавекі.

74-гадовы Себасцьян Піньера быў прэзідэнтам Чылі два разы: спачатку з 2010 па 2014 гады, а пасля з 2018 па 2022-ы. Ён прадстаўляў правацэнтрысцкую партыю «Нацыянальнае абнаўленне». Да паходу ў палітыку ён быў паспяховым бізнэсменам-мільярдэрам. 

Чытайце таксама:

Памёр прэзідэнт Намібіі Хаге Гейнгоб

Памёр акцёр Карл Уэзерс, вядомы па фільмах «Рокі»

Муза Федэрыка Феліні памерла ва ўзросце 90 гадоў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
8
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031