Знайсці
06.02.2024 / 20:112РусŁacБел

У Санкт-Пецярбургу судзяць беларуса, які дапамагаў выехаць з Расіі афганскай журналістцы

Кіраўскі суд Санкт-Пецярбурга разглядае справу супраць 14 чалавек з Афганістана і Беларусі, якіх абвінавачваюць у незаконным перасячэнні расійскай мяжы. Сярод абвінавачаных — беларус Аляксандр Мацулевіч, піша «Медыязона» са спасылкай на расійскія СМІ.

Кобра Хасані. Фота: Ганна Матавілава / MR7

Мацулевіча абвінавачваюць у арганізацыі выезду і дачы хабару начальніку памежнай службы ФСБ Расіі. Паводле версіі следства, ён — разам з іншым перавозчыкам, Джэлані Гулама, — абяцаў афганскай журналістцы Кобры Хасані давезці яе да Германіі і зрабіць дакументы.

Слуханні па справе праходзяць з кастрычніка 2023 года. 6 лютага 2024 года Хасані выступіла з апошнім словам. Пракурор запытаў для яе 3 гады калоніі паводле артыкула аб незаконным перасячэнні мяжы (частка 3 артыкула 322 КК РФ).

22 мая 2022 года Хасані і сямёра грамадзян Афганістана выехалі з Масквы ў Санкт-Пецярбург, адкуль яны планавалі трапіць у Еўропу. Для гэтага кожны з іх павінен быў заплаціць па 3 тысячы даляраў, пісала выданне «Север. Реалии».

У Пецярбургу ў 12 афганцаў сабралі па 500 даляраў, з якіх, па версіі абвінавачвання, Мацулевіч збіраўся даць хабар на мяжы. Да мяжы яны не дабраліся, бо ўсіх удзельнікаў пераезду затрымалі супрацоўнікі ФСБ.

У Афганістане Хасані супрацоўнічала з турэцкім інфармагенцтвам Anadolu і амерыканскім радыё National Public Radio News, а таксама працавала на канале Afganistan Youth TV. З краіны яна ўцякла пасля захопу ўлады талібамі ў жніўні 2021 года.

Чытайце таксама:

Былому прэм'еру Пакістана і ягонай жонцы далі па 7 гадоў зняволення за тое, што надта хутка пажаніліся

Гомельскіх школьнікаў прымусяць шукаць гераічнае мінулае ў Афганскай вайне. Цяпер ідэолагі назвалі яе «спецаперацыяй»

Пілоты бізнэс-джэта, што разбіўся ў гарах Афганістана, лёталі па падробленых дакументах, а сам борт не прайшоў тэхагляд

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
2
06.02.2024
Симпатичная Кобра. Ни за что посадили человека, руснявые свиньи. 
6
Максим Дизайнер/адказаць/
06.02.2024
Scam

Могла бы сначала жаниха там найти. Все равно за этим и ехала. В других же странах ЕС нет никакой работы для эмигрантов.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031