Знайсці
06.02.2024 / 20:011РусŁacБел

З гомельскай плошчы прыбралі танк

На плошчы Паўстання ў Гомелі дэмантавалі танк Т-34 і павезлі яго на рамонт. Дэмантаж танка заняў каля дзвюх гадзін. Аднак не варта разлічваць, што ў існаванні мемарыяльнага аб'екта на гэтым месцы пастаўлена кропка.

Фота: t.me/gomel_region_gov

Насамрэч саму плошчу збіраюцца рэканструяваць, а танк адправілі на Гомельскі завод ліцця і нармаляў (ЗЛіН) для рамонту. Пасля правядзення работ яго вернуць назад, паведамляе Гомельскі аблвыканкам.

Рух на плошчы Паўстання будзе закрыты з 15 лютага да 1 чэрвеня. Тут правядуць работы па замене ўчастка цеплавой сеткі. У выніку рэканструкцыі каля стадыёна з'явіцца сквер з лавачкамі, вулічнымі таршэрамі і памятным знакам ахвярам генацыду.

Плошчу вакол Т-34 выкладуць тратуарнай пліткай, у якую ўмантуюць свяцільні. Каля пастамента з танкам з'явяцца кветнікі, некаторыя — у форме пяціканцовых зорак. 

Чытайце таксама:

Хто і як знішчае гістарычны Брэст — расследаванне

У Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстаўка шэдэўраў беларускай скульптуры ФОТА

«Такога кшталту камісіі ствараюцца не для абароны «гістарычнай праўды», а для ўніфікацыі гістарычнай навукі Беларусі з расейскай»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
06.02.2024
Павязуць на фронт)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031