Знайсці
06.02.2024 / 21:168РусŁacБел

Галоўны ідэолаг Мінабароны: Дзяўчаты просяць даць ім права прызыву на тэрміновую службу

Памочнік міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных сілах Леанід Касінскі распавёў, ці будуць прызываць на тэрміновую службу дзяўчат і да чаго рыхтуюць у патрыятычных клубах.

Леанід Касінскі. Скрын відэа BelarusOneTV / YouTube

«Конкурс сярод дзяўчат касмічны, але ў нас хапае нармальных дужых мужыкоў»

У інтэрв'ю праграме «Скажінемолчі» генерал-маёр Леанід Касінскі адзначыў, што ў Вайсковую акадэмію назіраецца вялікі конкурс сярод дзяўчат (на тыя спецыяльнасці, дзе іх прымаюць).

«Часам конкурс проста касмічны. Напрыклад, на вайсковых псіхолагаў апошнія два гады конкурс сярод дзяўчат 40-50 чалавек на месца», — пахваліўся Касінскі.

«Дзяўчаты таксама просяць даць ім права прызыву на тэрміновую службу», — кажа ён і дадае, што такія звароты ў Міністэрства абароны былі і ад дэпутатаў.

Генерал-маёр мяркуе, што да гэтага не дойдзе. «У нас хапае ў краіне нармальных дужых мужыкоў, якія здольныя абараніць радзіму. У дзяўчат ёсць права паступаць на кантрактную службу, у Вайсковую акадэмію. А на тэрміновую… Гэта, на мой погляд, пакуль лішняе. І сітуацыя гэтага не патрабуе».

«Калі гэта вар'юе апанентаў, значыць усё робім правільна»

Падчас інтэрвʼю Леанід Касінскі выказаўся і пра патрыятычныя клубы. Некаторыя мяркуюць, што праз іх дзяцей рыхтуюць да вайны.

«Такі пункт погляду ўласцівы нашым апанентам. Я казаў гэта не адзін раз і паўтару: калі ім гэта не падабаецца, калі іх гэта вар'юе, значыць мы робім усё правільна. Так рабіць і трэба, — заўважыў генерал-маёр і патлумачыў. —

Рэч у тым, што ніхто дзяцей да вайны не рыхтуе. Вайскова-патрыятычныя клубы і сам па сабе працэс патрыятычнага, вайскова-патрыятычнага выхавання накіраваны не на тое, каб дзіця падрыхтаваць да вайны, а каб з юнака, дзяўчыны, маладога грамадзяніна нашай краіны выхаваць патрыёта».

Па словах Касінскага, «практычна такая ж праца праводзіцца ў краінах Захаду — Польшчы, Літве, Эстоніі». 

«У 2016 годзе дэлегацыя на ўзроўні Міністэрства адукацыі Латвіі прыязджала да нас у Беларусь пераймаць досвед нашай дапрызыўнай падрыхтоўкі для яго ўкаранення ў сябе. Гэта нармальная практыка любой дзяржавы. У тых жа Злучаных Штатах скаўцкі рух — тыя ж вайскова-патрыятычныя клубы».

Чытайце яшчэ:

У кожнай школе да канца навучальнага года зробяць вайскова-патрыятычны клас ці клуб

У беларускіх школах увядуць новы падручнік па гісторыі. Але «перапісвання не будзе»

Гомельскіх школьнікаў прымусяць шукаць гераічнае мінулае ў Афганскай вайне. Цяпер ідэолагі назвалі яе «спецаперацыяй»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
8
Ха-ха
11
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5
0
Др. ПБ/адказаць/
07.02.2024
Леанід, гэтыя дзяўчаты цяпер з намі ў адным пакоі?
0
сёння/адказаць/
07.02.2024
Право призыва? Здаецца, нейкае слова тут лішняе ці недарэчнае.
0
Сымон/адказаць/
07.02.2024
Юрий, напрыклад, Рачылоўскі
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031