Знайсці
06.02.2024 / 18:241РусŁacБел

У Гомелі хлопца будуць судзіць адразу па дзесяці цяжкіх палітычных артыкулах

У Гомелі 15 лютага пачнецца суд над мужчынам паводле 10 крымінальных артыкулаў, сярод якіх — «здрада дзяржаве» і арганізацыя «тэрарыстычнай дзейнасці». На лаве падсудных апынуўся 28-гадовы жыхар Петрыкава Іван Сухамераў, піша «Штодзень».

Іван Сухамераў

У 2017 годзе хлопец атрымаў дыплом сацыяльнага педагога пасля заканчэння Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Івана Шамякіна.

Прыблізна з гэтага часу, як бачна па ягоных сацыяльных сетках, ён пачаў крытычна выказвацца на адрас улады. Асабліва актыўна мужчына выступаў супраць адыёзнага дэкрэта аб «дармаедах».

15 лютага ў Гомельскім абласным судзе адбудзецца закрытае пасяджэнне, на якім Івана Сухамерава пачнуць судзіць. Яму інкрымінуюць:

  • арт. 361 заўв. 3 ч. 1 — Удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу;
  • арт. 367 ч. 2 — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
  • арт. 361 заўв. 2 ч. 1 — Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці;
  • арт. 361 заўв. 2 ч. 2 — Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці;
  • арт. 369 заўв. 1 — Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь;
  • арт. 361 заўв. 1 ч. 3 — Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім;
  • арт. 361 заўв. 4 ч. 1 — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;
  • арт. 370 — Здзек з дзяржаўных сімвалаў;
  • арт. 361 заўв. 4 ч. 2 — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;
  • арт. 361 ч. 3 — Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;
  • арт. 356 ч. 1 — Здрада дзяржаве (У рэдакцыі Закона ад 09.01.2019);
  • арт. 290 заўв. 5 ч. 2 — Арганізацыя дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі і ўдзел у дзейнасці такой арганізацыі.

Судзіць хлопца будзе суддзя Сяргей Багінскі, які раней выносіў мноства палітычна матываваных прысудаў у дачыненні да апанентаў улады.

Чытайце таксама:

Барыс Хамайда прыйшоў у суд, але яго там не чакалі

За «здраду дзяржаве» пачнуць судзіць афіцэра-артылерыста, які год утрымліваецца пад вартай

У Беларусі пачалі судзіць за палітыку па новым артыкуле

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
41
0
Вытрымкі і мужнасці!/адказаць/
06.02.2024
Родным і блізкім жыхара Петрыкава Івана Сухамерава. Трымайцеся! Сіл вам і мужнасці перажыць усё. Ваш Іван - герой, раз рэжым Лукашэнкі яму столькі артыкулаў навесіў. Не слухайце хлусню мянтоў і следакоў, не давайце сябе запужаць. Не вер, не бойся, не прасі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031