Знайсці
06.02.2024 / 18:4935РусŁacБел

Саннікаў — журналістцы «Дойчэ Веле»: Гэта абавязковыя пытанні, якія вам куратары кажуць задаваць?

У час інтэрв'ю «Дойчэ Веле» Андрэя Саннікава папрасілі патлумачыць, навошта ён размяшчаў здымак катлет. 

Андрэй Саннікаў і журналістка «Дойчэ Веле». Скрын відэа dwbelarus / YouTube

Журналістка спытала, што ён хацеў сказаць тым фота.

«Паслухайце. Я кніжку напісаў кулінарную. Вы гэта ведаеце? Не?» — заўважыў Саннікаў.

Журналістка адказала, што ведае. Кніга называецца «Турэмная кухня».

Архіўны здымак. 

Саннікаў працягнуў: «Ну навошта вы вось гэта… Гэта што, абавязковыя пытанні, якія куратары гавораць вам задаваць? Ці ў тэмніках?»

«Калі я чую адны і тыя ж бязглуздыя пытанні… Прабачце», — адказаў Саннікаў.

Пазней ён выказаў заўвагу, што прыйшоў на інтэрвʼю ў сувязі з выхадам дакументальнага фільма аб ім, а яму ніводнага пытання па фільме не задалі.

«Затое вы гаворыце, што вы незалежнай журналістыкай займаецеся і павінны задаваць вось гэтыя пытанні пра нейкія фотаздымкі».

Нагадаем, што катлеты ў фэйсбуку Андрэй Саннікаў запосціў у дзень, калі Святлана Ціханоўская запусціла ініцыятыву па зборы подпісаў за мірныя перамовы з уладай (у сакавіку 2021 года). Пасля крытыкі на свой адрас ён гэты пост выдаліў.

Ініцыятыва Святланы Ціханоўскай выклікала крытыку часткі апазіцыі, у тым ліку Андрэя Саннікава і рэдактаркі «Хартыі-97» Наталлі Радзінай, якія выступалі за больш радыкальныя дзеянні. У той жа час шырокія колы грамадскасці ідэю Ціханоўскай падтрымалі. За 4 дні зварот падпісалі больш за 670 тысяч чалавек — гэта абсалютны рэкорд для падобнага роду палітычных зваротаў.

Чытайце яшчэ:

Андрэй Саннікаў выдаў дыхтоўную кнігу пра турэмную кухню розных краін

Стась Карпаў назваў Пазняка «бяздушным хлусам», а Саннікава — «зларадным тролем»

Ціханоўская заявіла пра запуск агульнанацыянальнага галасавання за перамовы з уладай

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
62
Ха-ха
9
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
10
0
не-не/адказаць/
07.02.2024
Вот завидно человеку...Забыли, беднягу....Да и что оно сделал путного и практически нужного для людей сейчас? А ничего....Зато помогал режиму вбивать клин между демсилами ( это к вопросу о практической деятельности...)
0
Шыбеніца для агентуры/адказаць/
07.02.2024
Катленыя лічбы, А якія твае доказы, што лічбы не сумленныя?
0
Што ты зрабіў для Беларусі?/адказаць/
07.02.2024
А чым займаўся Саннікаў у апошні час акрамя таго, што аднойчы запосьціў у Інсту катлеты?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031