Знайсці
06.02.2024 / 16:293РусŁacБел

Мітрапаліту РПЦ з Эстоніі адмовілі ў працягу ДНЖ, ён вяртаецца ў Расію

6 лютага мітрапаліт Талінскі і ўсяе Эстоніі Яўгеній (свецкае імя Валерый Рашэтнікаў) мае вярнуцца ў Расію ў сувязі са сканчэннем тэрміну дзеяння дазволу на жыхарства ў Эстоніі. 5 лютага яму паведамілі, што часовы від на жыхарства працягнуты яму не будзе.

Мітрапаліт Яўгеній. Фота: Dave Rooso /ERR

«Гэта азначае, што тэрмін дзеяння дазволу на жыхарства мінае 6 лютага, і на працягу дня Валерый Рашэтнікаў павінен пакінуць Эстонію. Рашэтнікаў супрацоўнічаў з чыноўнікамі і, наколькі вядома, мітрапаліт мае намер пакінуць Эстонію своечасова», — паведамляе партал Err.ee са спасылкай на эстонскіх міграцыйных чыноўнікаў.

18 студзеня гэтага года Дэпартамент паліцыі і памежнай аховы Эстоніі не стаў працягваць дазвол на жыхарства мітрапаліту Яўгенію, палічыўшы, што ён уяўляе пагрозу бяспецы дзяржавы. Як сцвярджаецца, Яўгеній не асудзіў агрэсію Расіі супраць Украіны.

«Як і належыць дэмакратычнай прававой дзяржаве, Рашэтнікаву далі магчымасць даць свае пярэчанні, што ён і зрабіў. PPA прааналізаваў пярэчанні Рашэтнікава і вырашыў не працягваць яго дазвол на жыхарства», — паведаміў прадстаўнік памежнай службы.

Пры гэтым падкрэсліваецца, што адмова ў працягу дазволу на жыхарства з'яўляецца ацэнкай паводзін канкрэтнага чалавека, якая не тычыцца ўсёй Эстонскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату або вернікаў у Эстоніі.

Эстонская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату ў аўторак заявіла, што Яўгеній пакіне краіну.

Чытайце таксама:

Кіраўніку Эстонскай праваслаўнай царквы МП не працягнулі дазвол на жыхарства 

«У СССР пачалі, а тут працягнулі». Вернікі з розных канфесій Беларусі выказаліся наконт новага закона аб рэлігіі

Бацьку прэс-сакратара РПЦ забіў рэцыдывіст, які з калоніі завербаваўся на вайну ва Украіне. З фронту ён збег

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
1
Вася/адказаць/
06.02.2024
Еще и кадилом под зад дать этому попу. Пусть и иконы ссобой заберёт.
1
Вася/адказаць/
06.02.2024
[Рэд. выдалена]
0
сярожа/адказаць/
06.02.2024
Вася, чоткая чоткасць! ржаў хвілін 5😅
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031