Знайсці
06.02.2024 / 19:531РусŁacБел

Вучоныя выявілі, што аптымісты маюць горшыя кагнітыўныя здольнасці

Як паказала нядаўняе даследаванне, празмерны аптымізм больш уласцівы людзям з горшымі кагнітыўнымі здольнасцямі. І гэта часта прыводзіць да таго, што яны не ацэньваюць рызыкі і прымаюць рашэнні, якія маюць негатыўныя наступствы.

Фота: Yagi Studio / Getty Images

Даследчыкі Універсітэта Бата на падставе даных апытання больш за 36 тысяч хатніх гаспадарак прааналізавалі чаканні людзей адносна свайго фінансавага дабрабыту і параўналі іх з фактычнымі фінансавымі вынікамі.

Вучоныя вызначылі, што празмерны аптымізм — адна з найбольш устойлівых псіхалагічных «прадузятасцяў», што адыгрывае вырашальную ролю ў прыняцці рашэнняў, звязаных з кагнітыўнымі здольнасцямі.

Даследаванне паказала, што празмерны аптымізм насамрэч больш уласцівы людзям з нізкімі кагнітыўнымі навыкамі, такімі як памяць, бегласць мовы, лагічнае мысленне і ўвага. У той жа час тыя, хто валодае высокімі кагнітыўнымі здольнасцямі, схільныя быць больш рэалістычнымі і песімістычнымі ў сваіх фінансавых чаканнях. Гэта мае асноватворнае значэнне пры прыняцці ключавых рашэнняў хатніх гаспадарак, такіх як зберажэнні, інвестыцыі і спажыванне.

Даследаванне паказала, што пры іншых роўных умовах у людзей з самымі высокімі кагнітыўнымі здольнасцямі верагоднасць «рэалізму» на 22% вышэйшая, а верагоднасць «празмернага аптымізму» на 35% ніжэйшая ў параўнанні з тымі, хто мае нізкія кагнітыўныя здольнасці.

«Прагназаваць будучыню з дакладнасцю складана, і з гэтай прычыны мы можам чакаць, што тыя, у каго нізкая кагнітыўная здольнасць, будуць рабіць больш памылак у меркаваннях, як песімістычных, так і аптымістычных.

Але вынікі відавочныя: нізкая кагнітыўная здольнасць прыводзіць да большай колькасці самаўпэўненых прадузятасцяў — людзі па сутнасці падманваюць сябе ў нейкай ступені», — адзначаецца ў даследаванні.

Празмерны аптымізм аказвае негатыўны ўплыў на рашэнні па буйных фінансавых пытаннях, такіх як працаўладкаванне, інвестыцыі або зберажэнні, а таксама любы выбар, звязаны з рызыкай і нявызначанасцю, што пагражае сур'ёзнымі негатыўнымі наступствамі для індывідаў.

«Нерэальна аптымістычныя фінансавыя чаканні могуць прывесці да празмернага ўзроўню спажывання і даўгоў, а таксама недастатковых зберажэнняў. Гэта таксама можа прывесці да прыняцця празмернай колькасці бізнэс-рашэнняў і наступных няўдач. Шанцы пачаць паспяховы бізнэс вельмі нязначныя, але аптымісты заўсёды думаюць, што ў іх ёсць шанец і запускаюць бізнэсы, асуджаныя на правал», — адзначаецца ў даследаванні.

У сувязі з гэтым вучоныя заклікаюць вельмі асцярожна ставіцца да канцэпцыі «пазітыўнага мыслення», якая ў шматлікай літаратуры па самаразвіцці часта разглядаецца як шлях да шчасця, здароўя і доўгага жыцця. Арыентацыя на такое мысленне прыводзіць да таго, што людзі ўвесь час недаацэньваюць адмоўнае і падкрэсліваюць станоўчае. Часта гэта негатыўна ўплывае на якасць рашэнняў, якія яны прымаюць. Асабліва гэта актуальна ў пытаннях фінансавага дабрабыту, дзе няправільная ацэнка рызык можа мець сур'ёзныя наступствы.

Чытайце яшчэ:

Людзі, якія рэгулярна вітаюцца з суседзямі, маюць вышэйшы паказчык дабрабыту

Лінгвісты даказалі настрой чалавецтва на пазітыў

Псіхалогія безадказнасці. Чаму людзі вераць гараскопам і картам Таро

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
0
0
няшчасце/адказаць/
06.02.2024
опанькі. дык што - перастаць нарэшце камплексаваць і сумаваць, што вечна сумная і песіміст?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера