Знайсці
05.02.2024 / 21:12РусŁacБел

Беларуская чыгунка прызначае ў лютым і сакавіку больш за 70 дадатковых цягнікоў

Дадатковыя цягнікі на перыяд розных святаў прызначаюцца як па Беларусі, так і ў міжнародных зносінах, паведаміла прэс-служба Беларускай чыгункі. Хоць міжнародныя зносіны БЧ ужо некалькі гадоў звяліся выключна да Расіі, і ўсё падладжваецца толькі пад яе.

У прыватнасці, у перыяд лютаўскіх выхадных, абвешчаных у Расіі, Беларуская чыгунка ва ўзаемадзеянні з Расійскай чыгункай з 22 па 25 лютага 2024 года прызначыла 10 дадатковых цягнікоў.

Акрамя таго, з улікам павышанага попыту пасажыраў на перавозкі з 7 па 10 сакавіка 2024 года прызначана 14 дадатковых цягнікоў у міжнародным і больш за 50 цягнікоў у міжрэгіянальным паведамленнях.

У міжнародных зносінах дадатковыя цягнікі прызначаюцца ў Маскву, Санкт-Пецярбург і Калінінград. Па тэрыторыі Беларусі — паміж Мінскам і ўсімі абласнымі цэнтрамі, а таксама ў паведамленнях Мінск — Пінск і Гродна — Орша — Крычаў.

Чытайце таксама:

На паўтара года перакрылі на рамонт адну з рэспубліканскіх трас

На чыгунцы за год налавілі больш за 6000 зайцоў

Беларускую вакцыну ад кавіду першымі выпрабавалі на гомельскіх чыгуначніках

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031