Знайсці
05.02.2024 / 20:371РусŁacБел

Барыс Хамайда прыйшоў у суд, але яго там не чакалі

76-гадовы пенсіянер з Віцебска Барыс Хамайда, вядомы сваёй шматгадовай актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, сёння прыйшоў на прызначаны яму суд, але аказалася, што суддзі пра гэта не ў курсе. 

«2 лютага 2024 года ў Першамайскім РАУС горада Віцебска на мяне склалі другі пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні і ўручылі позву на панядзелак, 5 лютага. Сёння з'явіўся ў суд, але мне паведамілі, што ніякай справы няма. Звярнуўся ў канцылярыю суда, там параілі патэлефанаваць у РАУС і даведацца пра гэтую справу», — апісаў сітуацыю сам Хамайда ў фэйсбуку.

«Не збіраюся рабіць іхнюю працу. Няхай зараз шукаюць мяне. Калі прыйдзем да ўлады — законнасць і парадак забяспечым у адпаведнасці з легітымнай Канстытуцыяй 1994 года», — заявіў актывіст.

Барыса Хамайду затрымалі 23 студзеня падчас масавага хапуна, які ішоў у тыя дні па ўсёй Беларусі. Праз амаль двое сутак, праведзеных у Віцебскім СІЗА, яго выпусцілі на волю да суда, прызначанага на 2 лютага. Першамайскі раённы суд прысудзіў яму 600 рублёў штрафу, але адразу пасля таго пенсіянера завезлі ў РАУС і склалі на яго яшчэ адзін пратакол.

Чытайце таксама:

У Беларусі пачалі судзіць за палітыку па новым артыкуле

ГУБАЗіК рассылае былым палітвязням і іх сваякам папярэджанні з патрабаваннем адпісацца ад «экстрэмісцкіх рэсурсаў»

Больш за 200 чалавек трапілі пад пераслед падчас масавага рэйду сілавікоў на сваякоў палітвязняў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
17
Панылы сорам
11
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
8
05.02.2024
Мне здаецца тое была правакацыя. Не прыйдзі ён у той "суд" вынесьлі бы вырак безь яго
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031