Знайсці
05.02.2024 / 20:0717РусŁacБел

Японская ўкраінка адмовілася ад тытула «Міс Японія». Падвяло рызыкоўнае каханне

Ураджэнка Украіны Караліна Сііна, якая раней сенсацыйна перамагла ў конкурсе «Міс Японія», адмовілася ад кароны, паведаміла выданне The Japan Times. Гэта першы выпадак у гісторыі конкурсу, калі пераможца адмовілася ад тытула.

Караліна Сііна. Фота: karolina0824 / Instagram

Скандал успыхнуў пасля публікацый у японскіх медыях пра адносіны, якія звязваюць Караліну Сііна з жанатым лекарам. Арганізатары конкурсу «Міс Японія», праверыўшы інфармацыю, пацвердзілі яе, але сцвярджалі, што дзяўчына не ведала пра шлюб свайго бойфрэнда.

Пасля, аднак, было даказана адваротнае. У выніку дзяўчына папрасіла прабачэння за падман і афіцыйна адмовілася ад тытула «Міс Японія». Арганізатары гэтае рашэнне падтрымалі.

Нікому з удзельніц мінулага конкурсу карону перадаваць не будуць, да наступнага года яна застанецца вакантнай.

Гэты выпадак — першы ў гісторыі конкурсу «Міс Японія», калі пераможца адмовілася ад тытула.

Чытайце таксама:

Пераможцай конкурсу «Міс Японія» стала цалкам этнічная ўкраінка. І гэта выклікала гарачую дыскусію ў краіне

Ад паказаў Victoria’s Secret і вокладак Vogue да здымак у Сафіі Копалы. Беларускія мадэлі, якія скарылі сусветныя подыумы

Пераможцай конкурсу прыгажосці «Міс Сусвет» стала прадстаўніца Нікарагуа

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
27
Ха-ха
9
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
0
1
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
06.02.2024
Перепелочка...))
0
Максим Дизайнер/адказаць/
06.02.2024
Девчуля пошла по стопам мамки. Сцепила японского седовласого деда, и похвиг, что с жонкай. Интересно, а призовые она тоже вернула?Или только копеечную статуэтку?
1
Максим Дизайнер/адказаць/
06.02.2024
Точнее жаних не седовласый дед, а седовласый папик
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031