Знайсці
05.02.2024 / 19:513РусŁacБел

Орбан працягвае гульню. Венгерскі парламент не змог прагаласаваць за далучэнне Швецыі да НАТА

Парламент Венгрыі не змог правесці прызначанае на панядзелак галасаванне аб пытанні ўступлення Швецыі ў НАТА праз адсутнасць кворуму. Пасяджэнне сарвалі прадстаўнікі праўрадавага Венгерскага грамадзянскага саюза (FIDES).

Віктар Орбан. Фота: AP

Прэс-служба FIDES паведаміла, што ў партыі гатовыя абмяркоўваць заяўку Швецыі, калі яе прэмʼер-міністр Ульф Крыстэрсан спачатку сустрэнецца з Віктарам Орбанам.

«Калі гэта важнае пытанне для шведаў, то відавочна, што прэмʼер-міністр Швецыі прыедзе ў Будапешт», — адказалі ў FIDES на запыт агенцтва Reuters.

Раней Крыстэрсан адхіліў запрашэнне венгерскага прэм'ера Віктара Орбана, прапанаваўшы ўзамен абмеркаваць усе двухбаковыя пытанні на сустрэчы ў Бруселі.

Цяпер пытанне аб уступленні Швецыі ў НАТА можа быць паднятае на адным з чарговых пасяджэнняў венгерскага парламента: наступная сесія пачнецца ў канцы лютага.

Раней шмат дзесяцігоддзяў нейтральная Швецыя падала заяўку на ўступленне ў НАТА разам з Фінляндыяй вясной 2022 года, неўзабаве пасля нападу Расіі на Украіну. 

Але яе далучэнне доўгі час стрымлівалі Турцыя і Венгрыя, спадзеючыся праз гэта вырашыць уласныя палітычныя задачы. Турцыя, аднак, ухваліла заяўку ў студзені гэтага года, і цяпер усё залежыць толькі ад Венгрыі, кіраўніцтва якой — найбольш прарасійскае ва ўсім Еўрасаюзе.

Чытайце таксама:

«Траянскі конь» Пуціна. Хто такі Віктар Орбан і чый бок ён сапраўды займае?

Журналісты даведаліся, хто пераканаў Орбана дапамагчы Украіне

У выпадку далучэння Украіны да Еўрасаюза, да ЕС далучыцца і Беларусь, там будзе рэвалюцыя — Віктар Орбан

«У Орбана пісталет, а ў нас базука». Еўрасаюз прыгразіў разваліць эканоміку Венгрыі, калі тая зноў заблакуе дапамогу для Украіны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
26
4
Зміцер/адказаць/
05.02.2024
Лічу, што вырашаць каго-небудзь браць у ната, а каго не - павінны ЗША, адзінаасобна. Краіны-утрыманцы, якія нават уласнага войска не маюць, могуць вырашаць дзе праводзіцца Эўрабачаньню у наступным годзе.
0
АнтиОрбан/адказаць/
05.02.2024
Ну так это же политическая проституция чистейшей воды с целью стяжательства: дашь чего-нибудь ценненького - приду, не даш - не приду!!
0
Янка/адказаць/
06.02.2024
АнтиОрбан,і самае дрэннае ў гэтай сітуацыі тое, што падмурак НАТА - Article V, не з'яўляецца нормай аўтаматычнага дакладнага дзеяння:

Статья 5
Договаривающиеся стороны соглашаются с тем, что вооруженное нападение на одну или нескольких из них в Европе или Северной Америке будет рассматриваться как нападение на них в целом и, следовательно, соглашаются с тем, что в случае если подобное вооруженное нападение будет иметь место, каждая из них, в порядке осуществления права на индивидуальную или коллективную самооборону, признаваемого Статьей 51-ой Устава Организации Объединенных Наций, окажет помощь Договаривающейся стороне, подвергшейся или Договаривающимся сторонам, подвергшимся подобному нападению, путем немедленного осуществления такого индивидуального или совместного действия, которое сочтет необходимым, включая применение вооруженной силы с целью восстановления и последующего сохранения безопасности Североатлантического региона.

О любом подобном вооруженном нападении и всех принятых в результате него мерах немедленно сообщается Совету безопасности. Подобные меры будут прекращены, когда Совет безопасности примет меры, необходимые для восстановления и сохранения международного мира и безопасности.


То бок па сутнасці тый жа самы Орбан, альбо Трамп, альбо Эрдаган пасля атакі на ўмоўныя Сувалкі можа заявіць:
- Мы лічым неабходным [і дастатковым] неадкладна індывідуальна выказаць выключна глыбокую заклапочанасць
альбо
заветаваць прыняццё калектыўнага рашэнне ў межах калектыўнага Савета НАТА
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031