Знайсці
05.02.2024 / 19:254РусŁacБел

 «Беглыя, вы маглі б таксама карыстацца гэтым законам». Сумная гісторыя пра тое, як тыктокер схадзіў у дэпутаты

Адзін з праўладных тыктокераў, прадавец-кансультант ТАА «ГиперАйтиТрейд» Арцём Дубінін пафасна прапагандаваў вялікія магчымасці, якія дае беларускае заканадаўства і практычнае яго прымяненне для таго, каб лаяльныя грамадзяне маглі з гэтага скарыстацца. Але спроба даказаць гэта ўласным прыкладам атрымалася непераканаўчай, паведамляе «Вясна».

«І ў нас, насамрэч, створана велізарная колькасць магчымасцяў для вядзення палітычнай барацьбы самымі рознымі спосабамі, у самым розным аб'ёме, але ў рамках закона. І вы, дарагія беглыя, маглі б таксама карыстацца гэтым законам…»,

— казаў Арцём Дубінін, без узгаднення з вертыкаллю вылучаючыся кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Барысаўскай сельскай выбарчай акрузе № 63.

Але 30 студзеня стала вядома, што яго не зарэгістравалі ў якасці кандыдата. А барацьбу з прагназаваным вынікам тут працягнуць былы кіраўнік Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Генеральнага штаба УС РБ Руслан Касыгін і дырэктарка Барысаўскай дзіцячай харэаграфічнай школы мастацтва Ала Руткоўская. Абодва, дарэчы, члены партыі «Белая Русь». 

Можна меркаваць без асаблівай рызыкі памыліцца, што ў гэтай акрузе дэпутацкае месца забраніравана за Касыгіным.

Чытайце таксама:

Давераную асобу Лукашэнкі раптоўна не зарэгістравалі кандыдатам у Гродзенскі абласны савет

«Працаваць на карысць Радзімы». Гомельскі дэпутат не дачакаўся заканчэння паўнамоцтваў і з'ехаў у Расію

Брэсцкая дэпутатка парламента ішла на перавыбары — але раптоўна зняла сваю кандыдатуру

Галоўны адэпт рускага міра і СССР праляцеў міма парламенцкіх выбараў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
6
Ха-ха
66
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
2
Ёсік/адказаць/
05.02.2024
Няўжо так спадабаецца язык у ср.ку засоўваць? Гэта маладыя гультаі, якія не хочуць нідзе працаваць. Паглядзіце на склад так званага моладзевай парламента - ва ўсіх на тварах напісана, што хай працуе быдла, а мы прыстасаванцы, паставілі на ср.калізаньне дырэктару саўгаса, качанавай ды іншым.
2
Беглы /адказаць/
05.02.2024
Што, мудак, дапамагло табе тваё лізанне дупы?
06.02.2024
Записал себе «ГиперАйтиТрейд» в блек-лист.
Никаких контактов с подобными помойками, в которых работают такие мерзавцы-дегенераты...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031