Знайсці
05.02.2024 / 18:5624РусŁacБел

У Расію летась з'ездзіла рэкордная колькасць беларускіх турыстаў

У студзені-верасні 2023 года грамадзяне Беларусі здзейснілі 191 тыс. паездак у Расію, што на 89% больш, чым за аналагічны перыяд 2022 года. Пра гэта сказаў намеснік міністра эканамічнага развіцця Расіі Дзмітрый Вольвач, паведамляе прэс-служба ведамства.

Раён Масква-Сіці ў расійскай сталіцы

«Турыстычны патэнцыял Расіі і Беларусі велізарны і ўнікальны, а дружалюбныя адносіны паміж нашымі народамі маюць моцныя гістарычныя і культурныя сувязі.

За тры кварталы 2023 года ўязны турпаток беларускіх грамадзян у Расею перасягнуў не толькі паказчык 2022 года, але і паказаў максімальнае значэнне за апошняе дзесяцігоддзе», — заявіў расійскі чыноўнік.

Акрамя таго, паводле звестак МУС Расіі, у 2022 годзе ў суседняй краіне працавала 430 тысяч беларусаў. У спісе расійскіх гастарбайтараў па краінах прыбыцця грамадзяне Беларусі займалі 4-е месца.

У той жа час МУС Беларусі паведамляла, што за першае паўгоддзе 2023 года па афіцыйных каналах у Расіі працаўладкавалася толькі 2 460 беларусаў. У 2022 годзе такіх налічвалася 2 739 чалавек.

Чытайце таксама:

Беларусы сталі больш хадзіць па балотах

Стала вядома, колькі беларусаў адпачылі летась на Мальдывах

Колькасць беларускіх турыстаў у Турцыі вырасла на траціну, але ў агульнай статыстыцы іх доля мізэрная

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
2
2
Джонсан/адказаць/
06.02.2024
Логіка здрады, Ты дурачок? Паеду ў Расею толькi таму што болей няма куды - усе астатнiя шляхi перакрылi.
2
Максим Дизайнер/адказаць/
06.02.2024
Имя

Бедные забитые памяркоуныя. Везде им ураги мерещатся. Домашняя еда - самая укусная на свете, не потому что полезная, молчу про укусная, а потому что "во всех ресторанах все несвежее и у талерки плюют". Там, где ел я, такой поток народа, что не то что испортиться, свежее подвозить не успевали. А то что ваш знакомый пару раз что-то из просрочки делал - охотно верю. В кулинарии ваших Еврооптов такое три раза в день, каждый день делают. А в Москве в обычной кулинарии свежий(пробовал неоднократно) жареный сибас по цене вашей котлеты из просрочки лежит.
0
Анфиса/адказаць/
06.02.2024
Рита, в голове твоей сортир.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031