Знайсці
05.02.2024 / 18:15РусŁacБел

На паўтара года перакрылі на рамонт адну з рэспубліканскіх трас

Рэспубліканскую трасу Р2 кірункам Стоўбцы — Івацэвічы — Кобрын закрылі на рамонт на 1,5 года, нагадаў тэлеграм-канал «#1регион» Брэсцкага аблвыканкама.

Фота: t.me/pervyiregion

Рух на гэтай аўтамагістралі перакрыты па пуцеправодзе праз чыгунку на 155-м кіламетры дарогі Р-2 каля вёскі Няхачава, на ўчастку Бяроза — Івацэвічы.

Рамонт трасы плануюць весці па май 2025 года ўключна.

Аб'язджаць участак аўтадарогі, якая рамантуецца, кіроўцам прапануюць па міжнароднай трасе М1.

Чытайце таксама:

«Падлічыў і ашалеў»: мінчанін распавёў, колькі патраціў за 4 гады на каршэрынг. Ці атрымалася зэканоміць?

Праблему бясконцых затораў каля Калядзічаў збіраюцца нарэшце вырашыць

«Легендарная яма. Дзед пра яе расказваў». У Маладзечне машына правалілася пад асфальт

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031