Знайсці
05.02.2024 / 16:475РусŁacБел

У Хойніках больш за месяц з кранаў цячэ «кава з пяском»

У Хойніках людзі больш за месяц скардзяцца на брудную ваду. Мяркуючы па фота, якімі дзеляцца гараджане, калі ў вадзе проста іржа — гэта яшчэ «шанцаванне». У некаторых вада выглядае як кава з пяском, піша «Белсат».

Вада, якая цячэ ў дамах у Хойніках. Крыніца: «Хойники на связи» / Telegram

З пачатку лютага ў тэлеграм-канале «Хойники на связи» скаргі сталі з’яўляцца ўсё часцей.

«Колькі гэта можа працягвацца? За студзень дзве заяўкі было пададзена. На Калесніка * * ужо цэлы месяц ідзе брудная вада, што гарачая, што халодная, калі будуць прынятыя меры?!» — абураюцца ў мясцовым чаце.

Яшчэ людзі скардзяцца, што ім даводзіцца траціць шмат грошай, каб проста папіць вады.

Выданне «Хойніцкія навіны» даведалася ў чыноўнікаў, у чым праблема і калі яна будзе вырашана. Анатоль Гура, намеснік старшыні райвыканкама, які курыруе сферу камунальнай службы, запэўніў, што адносна праблемы няякаснай вады ён у курсе, а ўсё, што пішацца ў тэлеграм-канале «Хойники на связи», ён адсочвае, беручы на кантроль усе адрасы, з якіх паступаюць скаргі. На сувязі ён і са спецыялістамі філіяла «Вадаканала», «каб у рэжыме рэальнага часу ведаць, як там вырашаюць пытанне».

Праблема ў няякаснай працы старой станцыі абезжалезвання, лічыць чыноўнік. У найбліжэйшыя дні, па ягоных словах, яна будзе выведзена з эксплуатацыі, а замест яе запрацуе новая. 

«Разлічваем, што менавіта гэта вырашыць праблему з якасцю вады ў райцэнтры», — лічыць Гура.

Чытайце таксама:

Пры будаўніцтве метро пашкодзілі трубу, без вады застаўся мінскі квартал

У Бабруйску дзяржаўнае рытуальнае прадпрыемства шантажавала сваякоў памерлых

«Хочам нарэшце пажыць па-людску». Як выжываюць у райцэнтры за 90 кіламетраў ад Мінска 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
0
Рукатвар/адказаць/
05.02.2024
Трэба яшчэ трохі пацярпець, бо 30 гадоў мала для гэтага
0
Алесь/адказаць/
05.02.2024
А куда местная суполка БНФ смотрит?
0
Бруна/адказаць/
06.02.2024
Алесь, пішы да камуністаў, яны адныя з лукашней такой як ты, засталіся
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031