Знайсці
05.02.2024 / 14:216РусŁacБел

Камандуючы арміяй Латвіі: Саюзнікі тут будуць хутчэй, чым на краіну хтосьці нападзе

Леанід Калніньш мяркуе, што ахову латвійскай мяжы трэба забяспечваць тут і цяпер і не трэба палохаць людзей змрочнымі прагнозамі.

Камандуючы нацыянальнымі ўзброенымі сіламі (НУС) Латвіі Леанід Калніньш не згодны з прагнозамі заходніх лідараў і высокапастаўленых прадстаўнікоў NATO аб тым, што ў перыяд ад трох да дзесяці гадоў Расея нападзе на адну з краін NATO. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю агенцтву LETA, піша Delfi.lv.

Леанід Калніньш. Фота: інстаграм Леаніда Калніньша

Са слоў Калніньша, ахову латвійскай мяжы трэба забяспечваць тут і цяпер, і не трэба палохаць людзей такімі прагнозамі. Ужо з самага пачатку Латвія ў сваёй ацэнцы замежнапалітычных рызык расцэньвала Расію як пагрозу, і на гэтым пабудаваная латвійская абаронная стратэгія. НУС вядзе ўсю неабходную падрыхтоўчую працу, каб набраць рэзервы, як матэрыяльныя, так і чалавечыя, сказаў камандуючы.

«У кожнай краіны NATO можа быць сваё меркаванне. Я як камандуючы НУС Латвіі, краіны NATO, з такімі прагнозамі не згодны. Усе заявы і прагнозы аб магчымасці вайны накіраваны на мабілізацыю заходняга грамадства, якое пачынае стамляцца ад падтрымкі Украіны.

Я хачу сказаць народу Латвіі: не хвалюйцеся, усе гэтыя заявы прызначаныя для таго, каб заходнія грамадствы пераарыентаваліся ад паслаблення пасля халоднай вайны да гатоўнасці інвеставаць у абарону», — заявіў Калніньш.

На яго думку, Расія і NATO па-рознаму глядзяць на патэнцыйны канфлікт. «NATO глядзіць на такі канфлікт з абарончай пазіцыі — мы абараняем нашы дэмакратычныя каштоўнасці, дзяржаўнасць, людзей. Расія, нягледзячы на сваю публічную рыторыку, дэманструе свае імперыялістычныя, заваявальныя тэндэнцыі, накіраваныя на тэрытарыяльную экспансію. Дарэчы, Расія даволі шмат капіюе ў NATO — і нашу сістэму планавання, і афіцыйныя заявы. У цэлым NATO глядзіць на Расію з абарончай пазіцыі, а Расея глядзіць на нас з наступальнага пункту гледжання».

Таксама Калніньш падкрэсліў, што нельга верыць пастаянным заявам прэзідэнта Пуціна пра тое, што Расія не хоча ваяваць з NATO, у яе няма памежнага канфлікту ні з адной краінай NATO і наогул усё гэта трызненне.

«Мы даўно не давяраем таму, што кажа Крэмль. Наша сістэма абароны з самага пачатку пабудаваная для адбіцця расійскай пагрозы. Калі б мы давяралі словам расіянаў, у нас ужо даўно былі б вялікія праблемы, магчыма, нават канвенцыянальныя», — мяркуе ён.

«Я хачу супакоіць латвійскае грамадства і сказаць ясна: мы занадта шмат гаворым пра магчымасць вайны. Насамрэч сітуацыя не больш пагрозлівая, чым дзесяць гадоў таму. Мы заўсёды ўспрымалі Расію як пагрозу. Мы не разважаем пра патэнцыйныя канфлікты, а робім усё магчымае, каб выключыць магчымасць вайны», — заявіў Калніньш.

Паводле яго слоў, для палітыкі стрымлівання важна, каб грамадства адчувала сябе ў бяспецы і падтрымлівала дзяржаўную абаронную палітыку, і толькі тады ўзброеныя сілы будуць моцныя.

Чытайце таксама:

НАТА чакае нападу Расіі праз Беларусь ужо ў пачатку 2025 — Bild

Прэзідэнт Літвы: Расія хоча кінуць выклік усяму NATO

У Мінабароны Літвы пракаментавалі інфармацыю Bild аб будучай вайне Расіі і НАТА

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
05.02.2024
Саюзнік, ты ведаеш колькi часу ляцяць тамагаўкi? А Трайденты?не дай бог канечне. Яшчэ i не паспеюць высунуцца да Сувалак, а яно ўжо прыляцiць у калгас.
0
Ерома/адказаць/
06.02.2024
Саюзнік, куда ані денуцца пушачнае мяса паставят как міленькіе денюжкі каторыя давалі папікі нада атрабатываць
0
Саюзнік /адказаць/
06.02.2024
ЦРУ, вы пра трампа? марыць не шкодна
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031