Знайсці
05.02.2024 / 13:591РусŁacБел

Супраць Вікторыі Кульшы хочуць завесці трэцюю запар крыміналку за «непадпарадкаванне адміністрацыі»

Вікторыю двойчы за мінулы год асудзілі паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі). Апошні раз суд прызначыў жанчыне яшчэ адзін год зняволення ў дадатак да трох з паловай гадоў калоніі.

Вікторыя больш за месяц знаходзіцца ў ПКТ, але сустрэла Новы год у штрафным ізалятары. Цяпер стала вядома, што адміністрацыя жаночай калоніі № 24 ініцыявала завядзенне супраць палітзняволенай ужо трэцяй крымінальнай справы па арт. 411 КК. Падрабязнасці пакуль невядомыя, піша «Вясна».

Вікторыя Кульша

Раней у зарэчанскай калоніі адзін з наглядчыкаў душыў Вікторыю локцем, стоячы ззаду, а таксама цягаў яе па камеры. Праз галадоўкі ў яе двойчы здараўся сардэчны прыступ, піша «Вясна».

Адрас для падтрымкі: ПК № 24. 247526, вул. Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць, Вікторыя Аляксандраўна Кульша.

Чытайце таксама:

Палітзняволеную Вікторыю Кульшу зноў змяшчалі ў ШІЗА

Палітзняволеную Вікторыю Кульшу змясцілі ў ПКТ

«Гэта першы званочак». Да Паліны Шарэнды-Панасюк не пусцілі адваката

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
5
0
Стась/адказаць/
05.02.2024
Здаецца, што лукашысцкія вертухаі няспынна катуюць Вікторыю за яе нязломнасць. Але ўсіх іх у рэшце рэшт знойдзе меч правасуддзя, бо дах узурпатара (які таксама былы вертухай) - ненадзейны і дакладна ня вечны.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031